Іркуцкая вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іркуцкая вобласць
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 26 верасня 1937
Кіраўнік Sergey Levchenko[d]
Насельніцтва
  • 2 375 021 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 774 846 км²
Іркуцкая вобласць на карце
Часавы пояс IRKT і Asia/Irkutsk[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-IRK
Код аўтам. нумароў 38 і 138
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іркуцкая вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Усходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — горад Іркуцк. У склад вобласці да 1 студзеня 2008 года ўваходзіў іншы суб’ект федэрацыі — Усць-Ардынская Бурацкая аўтаномная акруга, якая ў цяперашні час аб’яднана з вобласцю. Вобласць падзяляецца на 27 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Іркуцк, Брацк, Ангарск, Усць-Ілімск.

Беларусы Іркуцкай вобласці[правіць | правіць зыходнік]

У выніку шматлікіх войн паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай у палон да апошніх трапіла вялікая колькасць этнічных беларусаў, многім з якіх прапаноўвалі ісці разам з казакамі на асваенне Сібіры. Першае вядомае беларускае паселішча Іркуцкай губерні — вёска Літвінцава, якая ўзнікла ў сярэдзіне ХVІІ ст. непадалёк ад Усць-Ілімскага астрога (цяпер горад Усць-Ілімск). Багата беларусаў ссылалі ў Сібір пасля паўстання 1863-64гг. Але найбольшае перасяленне беларусаў адбылася падчас «сталыпінскай рэформы» на пачатку ХХ стагоддзя. Паводле архіўных дадзеных, толькі ў Іркуцкую губерню перасялілася 300 000 беларусаў. Між іншым, з Расеі ў гэты перыяд перасяленцаў было вельмі мала, і яны называліся тут «чалдонамі»[4].

31 траўня 1996 года адбыўся першы з’езд беларусаў Прыбайкалля. Вынікам сталася стварэнне Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. Пазней узнікла нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Чэрамхова» (аб’ядноўвае беларусаў Чарамхоўскга раёна Іркуцкай вобл.), а таксама моладзевы клуб «Крывічы». Гэтыя культурныя аб’яднанні ладзяць беларускія святы: «Купалле», «Дзяды», «Дажынкі», «Каляды», «Грамніцы», «Гуканне вясны». У 2016 годзе на «Купалле», якое ладзілі «Крывічы» прыйшло больш за чатыраста чалавек[5]. На святах аб’яднанням дазваляюць выкарыстоўваць сімвалы «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.

Колькі цяпер пражывае беларусаў у Іркуцку, дакладна невядома. Некаторыя даследчыкі называюць мінімальную лічбу ў 50 тысяч чалавек, а некаторыя сцвярджаюць, што кожны трэці жыхар Іркуцкай вобласці мае беларускія карані.

Пасёлкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
  2. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  3. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газетаРоссия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 25 кастрычніка 2016.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2018. Праверана 22 жніўня 2018.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2018. Праверана 22 жніўня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]