Арменія (гістарычны рэгіён)
Гісторыя Арменіі |
---|
Арменія (Гістарычная Арменія арм.: Պատմական Հայաստան) — гісторыка-геаграфічны рэгіён на поўначы Пярэдняй Азіі, уключае тэрыторыі ў Малой Азіі, Армянскім нагор'і і Закаўказзі[1][2][3]. Арменія з'яўляецца арэалам гістарычнага фармавання і жыцця армянскага народа. Палітычны, культурны і эканамічны цэнтр гістарычнай Арменіі — Арарацкая даліна[4][5].
Паводле розных ацэнак Гістарычная Арменія займае тэрыторыю ад 290 000[3]/300 000[1] да 360 000 км²[6]. У сілу гістарычных акалічнасцяў, рэгіён падзяляецца на Заходнюю (Візантыйскую, Турэцкую) і Усходнюю (Персідскую, Закаўказскую, Рускую) часткі. На працягу сваёй гісторыі, рэгіён уваходзіў у склад вялікай колькасці дзяржаў і ў поўным аб'ёме толькі кароткачасова знаходзіўся пад кантролем аднаго кіраўніка[6]. Па большай частцы, межы ўсёй (то бок і Заходняй, і Усходняй) гісторыка-геаграфічнай Арменіі супадаюць з межамі гістарычных дзяржаў Вялікая Арменія і Малая Арменія.
Таксама раёны вярхоўя Ефрата і наваколле Ванскага возера ў Старажытнай Арменіі з'яўлялася вобласцю ранняга шырання курдаў[7], дзе яны жылі на тэрыторыі Армянскага царства[8]
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У старажытныя часы назва «Арменія» пазначала ўсё нагор'е, якое, нягледзячы на ўсе палітычныя і гістарычныя змены на працягу гісторыі, такія як часовае аддзяленне некаторых абласцей ці нават поўны распад краіны, быў вызначаны Тарскімі горамі на поўдні, вярхоўямі ракі Еўфрат на захадзе, Каўказскімі горамі на поўначы, Мідыяй Атрапатэноа на ўсходзе. У некаторых частках гэтай тэрыторыі армяне складалі большасць насельніцтва, у іншых — толькі яго вышэйшы клас, аднак усюды яны былі яднальным элементам, якія падтрымвалі культуру і мову ўсяго рэгіёна[9]. Рэгіён ахапляе значную частку сучаснай усходняй Турцыі[10], а таксама паўночна-заходнія часткі Ірана, частку паўднёвых рэгіёнаў сучаснай Грузіі, частку паўднёвых і заходніх рэгіёнаў сучаснага Азербайджана[10] і ўсю тэрыторыю Рэспублікі Арменія. Гістарычная Арменія абмяжоўвалася шэрагам натуральных меж. Як адзначае «Энцыклапедыя ісламу»[11] і іншыя аўтарытэтныя крыніцы[10] па рацэ Кура яна адлучаецца ад каспійскай і грузінскай нізін на ўсходзе і паўночным усходзе, па горных хрыбтах Таўра і Загроса адлучаецца ад Курдыстана і Ірана, а рака Еўфрат вызначае заходнія межы гістарычнай Арменіі[10].
У перыяд кіравання Дарыя і Ксеркса тэрыторыя Арменіі (Арміна) была значна менш, чым пазней, у часы панавання Арташэсідаў і Аршакуні[12].
Кароткая гісторыя рэгіёна
[правіць | правіць зыходнік]У першай палове I тысячагоддзя да нашай эры на тэрыторыі рэгіёна існавала дзяржава Урарту, потым ён з'яўляўся часткай сатрапіі Арменія Ахеменідскай імперыі. У гэты час тут адбывалася фармаванне армянскага народа.
Паводле энцыклапедый «Брытаніка»[13] і «Іраніка»[14], мяжуючы з Мідыяй, Кападокіяй і Асірыяй, па дадзеных Герадота, Ксенафонта і наступных антычных аўтараў, старажытныя армяне рассяляліся ў рэгіёне ўсходне-анаталійскіх гор, земляў уздоўж ракі Аракс, наваколля гары Арарат, азёр Ван і Урмія, верхніх плыняў рэк Ефрат і Тыгр. На поўначы да VII стагоддзя да н.э. яны пашырыліся да ракі Кура. Ксенафонт у сваёй працы «Анабасіс» заве Арменію вялікай і багатай краінай[14]. У пісьмовых крыніцах тэрмін армянін упершыню згадваецца ў VI стагоддзі да н.э. у старажытнаперсідскіх і старажытнагрэцкіх крыніцах, прытым калі ў грэцкіх крыніцах тэрмін ужываецца толькі да армянскага народа то ў персідскіх крыніцах або да старажытных армян у заходняй частцы Армянскага нагор'я, або да ўсяго насельніцтва нагор'я[15]. Тады, у перыяд заваёвы Ахеменідскімі царамі, Армянскае нагор'е мела змяшанае насельніцтва, напэўна, з перавагай урартаў і армян, чые назвы былі выкарыстаны ў Бехістунскім надпісе 522 года да н.э., як узаемазаменныя для пазначэння краіны[16]. Такім чынам паняцце «Арменія» ўжо тады блыталася са зніклай да таго часу дзяржавай Урарту[14]. Працэс фармавання армянскага народа, пры ўдзел трох кампанентаў — хурытаў, лувійцаў і протаармян, пачаўся ў XII ст. да. н.э. і завяршыўся да VI ст. да н.э.[17]. Паводле Герадота, персідская адміністрацыя адрознівала 13-ю сатрапію, якая ўключала армян, і 18-ю, якую насялялі алародыі[14][18] (урарты) і армяне[19][20]. Да V стагоддзя да н.э. згадванні пра алародыяў спыняюцца[21]. У V стагоддзі да н.э. большая частка тэрыторыі былога Урарту ўжо з'яўлялася этнічна армянскай[22]. Цяжка вызначыць дакладны час канчатковай моўнай асіміляцыі ўсіх хурытаў і ўрартаў[23]. Напэўна, канчатковае зліццё ўрартаў з армянскім народам завяршылася да IV—II стагоддзяў да н.э. Такім чынам, і ўрарты ўвайшлі ў склад армянскага народа[21]. Армянскі народ фізічны і культурны пераемнік усяго старажытнага насельніцтва нагор'я, перадусім хурытаў, урартаў і лувійцаў[24].
Пасля падзення Дзяржавы Ахеменідаў пад ударамі Аляксандра Македонскага, у 331—200[25][26][27][28][29] гадах да н.э. тут існавала армянскае Айрарацкае царства са сталіцай у Армавіры (недалёка ад сучаснага Ерэвана), якое ў 316 годзе да н.э. набыло незалежнасць[30]. Да каля 200 года да н.э. царом Ервандам IV была заснавана новая сталіца Арменіі горад Ервандашат[31]. Такім чынам з III—II стагоддзяў да н.э. цэнтр палітычнага і культурнага жыцця армянскага народа перасунуўся ў межы Арарацкай раўніны[4]. Пасля кароткачасовага заваявання Селеўкідамі Арменія зноў здабыла незалежнасць, калі ў 189 годзе да н.э. Арташэс I заснаваў дзяржаву Вялікая Арменія. У 176 годзе да н.э. Арташэс заснаваў новую сталіцу Арменіі — горад Арташат[32]. У 80—70 гадах да н.э. пры Тыгране II Вялікім Вялікая Арменія ператварылася ў найбуйнейшую армянскую імперыю[33], якая распасціралася ад Каспійскага мора да Палестыны і Егіпта. Пасля зменных поспехаў у войнах з Рымам у юітве пры Артаксаце і ў бітве пры Тыгранакерте у 65 годзе да н.э. Арменія была захоплена і абвешчана «сябрам і саюзнікам рымскага народа». Праз некалькі дзесяцігоддзяў у 1 годзе н.э. рымляне знішчылі армянскую дзяржаву, завяршыўшы каля двухвяковую гісторыю дынастыі Арташэсідаў.
У плынь 1—63 гадоў н.э. у Арменіі кіравалі рымскія і парфянскія стаўленікі. У 58—63 гадах адбывалася Рымска-парфянская вайна за кантроль над Арменіяй. Пасля паразы Рыма быў складзены Рандэйскі мірны дагавор, паводле якога брат парфянскага цара Валагеза I Трдат I быў прызнаны незалежным[34] царом Арменіі, аднаўляліся таксама межы Армянскай дзяржавы[35]. У краіне была ўсталявана новая дынастыя Аршакідаў. Да пачатку III стагоддзя супраць Арменіі былі толькі тры[34] сур'ёзныя рымскія выступы, але ніводзін з іх не прывёў да знішчэння Армянскай дзяржавы[34]. Гэты перыяд лічыцца параўнальна спрыяльным для жыцця армянскага народа[34]. У II—IV стагоддзях сталіцай Арменіі з'яўлялася горад Вагаршапат, на Арарацкай даліне, заснаваны царом Вагаршам I[36][37]. Праз Арменію праходзілі міжнародныя гандлёвыя шляхі, якія злучалі Рым з Іранам, Індыяй і Кітаем[34]. Найбуйнейшай гістарычнай падзеяй стала прыняцце Вялікай Арменіяй хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі[37] пры цары Трдаце III у першыя гады IV стагоддзя. У пачатку IV стагоддзя Хасроў III Катак пабудаваў новую сталіцу Арменіі Двін на поўнач ад Арташата[37].
У VII—XV стагоддзях Арменія падвяргалася нашэсцям арабаў, візантыйцаў, сельджукаў, мангола-татар, Цімура[38]. У 860-х гадах пад кіраваннем дынастыі Багратыдаў Армянская дзяржава тут была адноўлена. У 1045 годзе, пасля захопу візантыйцамі сталіцы Арменіі Ані і паланення армянскага цара, дзяржава даканцова распадаецца на невялікія царствы і княствы. З канца XII стагоддзя на вызваленых армяна-грузінскімі войскамі ад сельджукаў паўночна-усходніх рэгіёнах Арменіі кіруюць прадстаўнікі дынастыі Закаранаў, які згуртавалі пад сваёй уладай усе армянскія княствы Усходняй Арменіі. У XIV—XVI стагоддзях Арменія знаходзіцца пад уладай туркаманскіх дзяржаў Кара-Каюнлу і Ак-Каюнлу. У XVI—XVIII стагоддзях тэрыторыя Арменіі была падзелена паміж Асманскай і Персідскай імперыямі[38].
У пачатку XIX стагоддзя большая частка Усходняй (Персідскай) Арменіі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.
У канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў (у прыватнасці ў перыяд Першай сусветнай вайны) па ўсёй Асманскай імперыі і ў прыватнасці Заходняй Арменіі адбывалася масавае вынішчэнне армянскага насельніцтва. У 1918 годзе на частцы гістарычнай Усходняй Арменіі ўтворана Першая Рэспубліка Арменіі, тэрыторыя якой была падзелена паміж Турцыяй і Савецкім Саюзам па Маскоўскім дагаворы 1921 года.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Т. 1. — С. 634.
- ↑ Армения // Энциклопедия Кольера
- ↑ а б Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: Армения(недаступная спасылка)
- ↑ а б А. П. Новосельцев. О местонахождении библейской “горы Арарат” // Восточная Европа в древности и средневековье. — М.: Наука, 1978.:Арыгінальны тэкст (руск.)
Исторически получилось, что в III—II вв. до н. э. центр политической, культурной жизни армянского народа постепенно переместился на северо-восток, в пределы Айраратской долины.
- ↑ Н. М. Токарский. Архитектура Армении IV—XIV вв.. — Ер.: Армгосиздат, 1961. — С. 9.
- ↑ а б Армения // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ В.Ф. Минорский. Курды. — 1915. — С. 3.
Если верховья Ефрата и окрестности Ванского озера (Древняя Армения) и явились территорией довольно раннего распространения курдов, то всё же отроги южного Тавра и гористая сторона левого берега Тигра (по Бохтану, Забуру и Бол. Забу) были, по-видимому, главным очагом курдов в историческое время. Наконец, на заре истории, родину курдов надо искать еще далее на восток и на юг, и этим трём восходящим ступеням во времени соответствуют три района расселения курдов: высокое плоскогорье Армении, собственный турецкий Курдистан и западные персидские горы. Итак, в настоящее время курды живут широкой полосой вблизи турецко-персидской границы от городка Мендели до Арарата, заходя на север в наше Закавказье. На всем Армянском плоскогорье они тесно перемешаны с армянами, но параллель Эрзерума является их северной границей в Турции. На юге курды спускаются до закраины Месопотамской равнины. На западе границею считается Ефрат (или вернее Кара-су), но курды проникают далеко и в Малую Азию, и не только занимают район к юго-востоку от Сиваса, но отдельными группами отмечаются и около Коньи и в Киликии, доходя таким образом, почти до Средиземного моря.
- ↑ Э.А.Грантовский. Ранняя история иранских племён Передней Азии. — Восточная Литература, 2007. — С. 427-428.
Основная часть иранского и юго-восточная часть иракского Курдистана, очевидно, не входили в область первоначального формирования собственно курдов и их языка и были заняты, в частности, иными иранскими народностями. Собственно курды известны с конца античного и начала средневекового периода к юго-востоку от оз.Ван и в соседних районах; ранее в античную эпоху непосредственные предки курдов, киртии и марды (оба термина первоначально, очевидно, не были самоназваниями, а обозначали иранские племена определенного хозяйственно-бытового и политического облика), засвидетельствованы к западу от Урмии, между Урмией и оз.Ван, к юго-востоку и югу от оз.Ван и в сопредельных районах Армении и Ассирии. Примерно там же, к западу от Урмии и в пограничной ассиро-урартской полосе, в IX-VIII вв. до н.э отмечены ираноязычное население и следы влияния его речи и культуры. Нельзя предполагать, что оно исчезло или было ассимилировано, а в конце VII в. до н.э. и позже здесь появились новые иранские группы. Напротив, именно во второй половине VIII в. до н.э и к концу его в упомянутых районах отмечается усиление роли иранского этнического элемента и его влияние. Ираноязычное население обитало в пределах Ассирии и Урарту и в пограничных между ними полосе, как в античную эпоху иранские и затем собственно курдские племена жили на территории Армянского царства и соседних стран.
- ↑ Armenia and Iran iv. Iranian influences in Armenian Language — артыкул з Encyclopædia Iranica. H. W. Bailey:Арыгінальны тэкст (англ.)
In ancient times the name “Armenia” designated the entire highland, which in spite of all political and historical changes in the course of time such as the temporary separation of certain districts or even the complete disintegration of the country, was defined by the Taurus mountains in the south, the upper Euphrates River in the west, the Caucasus mountains in the north, and Media Atropatene, the modern Azerbaijan in the east. In some parts of the area the Armenians constituted the majority of the population, in others only its upper classes, but they were everywhere the unifying element that maintained the culture and language of the whole region.
- ↑ а б в г James Stuart Olson. An Ethnohistorical Dictionary of the Russian and Soviet Empires. — Greenwood Publishing Group, 1994. — С. 40.:Арыгінальны тэкст (англ.)
In present-day terms, historic Armenia comprised a large parts of eastern Turkey, the northeastern corner of Iran, parts of the Azerbaijan and Georgian republics, as well as the entire territory of the Armenian Republic. It was defined by a number of natural boundaries: the Kura River, separating the Armenian highlands from Caspian and Georgian lowlands in the east and northeast; the Taurus-Zagros chains, connecting to the Iranian Plateau and separating Armenia from Kurdistan and Iran in the south and southwest, and Euphrates River, marking and western boundary of historic Armenia
- ↑ Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Т. 1. — С. 634.:Арыгінальны тэкст (англ.)
Armenia is the central and most elevated part of Hither Asia. Encompassed between two mountain chains, the Pontic chain to the north and the chain of the Taurus to the south, it lies between Asia Minor to the west of the Euphrates, Adharbaydjan and the region south-west of the Caspian (on a level with the confluence of the Kurr [Kura] and the Araxes) to the east, the Pontic regions to the northwest, the Caucasus (from which the line of the Rion and the Kurr separates it) to the north, and the plain of Mesopotamia to the south (area of the Upper Tigris).
- ↑ ARMENIA AND IRAN. The Pre-Islamic Period — артыкул з Encyclopædia Iranica
- ↑ Britannica Concise Encyclopedia, статья «Armenian», стр. 105. Encyclopaedia Britannica, Inc., 2008: Арыгінальны тэкст (англ.)
Armenian Armenian Hay plural Hayk or Hayq Member of an Indo-European people first recognized in the early 7th century BC when they moved into areas of Transcaucasia, Anatolia, and the Middle East that came to be known as Armenia
- ↑ а б в г Armenia and Iran i.Armina, Achaemenid province — артыкул з Encyclopædia Iranica. R. Schmitt
- ↑ И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 238.
- ↑ James Russel. The Armenian people from ancient to modern times. The formation of the Armenian nation.. — С. 34.
- ↑ И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 237.
- ↑ Nina Garsoian. The Armenian people from ancient to modern times. The emergence of Armenia.. — С. 40.Арыгінальны тэкст (англ.)
According to Herodotus, the Persian administration may have distinguished between its Thirteenth Satrapy or Province, which included the "Armenoi", and the Eighteenth, to which belonged the Alarodians or Urartians.
- ↑ И. Дьяконов «Закавказье и сопредельные страны в период эллинизма», глава XXIX из «История Востока: Т. 1. Восток в древности». Отв. ред. В. А. Якобсен. — М.: Вост. лит., 1997: Арыгінальны тэкст (руск.)
Колхи время от времени посылали Ахеменидам символическую дань рабами, возможно захваченными у соседних горских племен, и поставляли вспомогательные отряды, по-видимому, в распоряжение сатрапа Западной (или собственно) Армении (13-й сатрапии Ахеменидов, первоначально называвшейся Мелитеной; Северо-Восточная Армения, продолжавшая называться Урарту, составляла 18-ю сатрапию и в то время, по всей вероятности, еще не вполне арменизировалась по языку; в ее состав входили наряду с армянами, урартами-алародиями и хурритами-матиенами также и восточные протогрузинские племена - саспиры)
- ↑ James R. Russell «Zoroastrianism in Armenia», chapter 2 «Armenia from the Median Conquest to the Rise of the Artaxiads». Harvard University Department of Near Eastern Languages and Civilizations and National Association for Armenian Studies and Research, 1987: Арыгінальны тэкст (англ.)
Стр. 39
The Armenians, as we have seen, appear to have settled in the area of Van and in the northeast, in the region of Ararat. Numerous other peoples also inhabited the plateau: Herodotus mentions the Suspyrians, Alarodians and Matieni; and Xenophon met on his march the Chaldaeans, Chalybians, Mardi, Hesperites, Phasians and Taochi.
- ↑ а б И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 239.
- ↑ А. П. Новосельцев. Генезис феодализма в странах Закавказья. — М.: Наука, 1980.Арыгінальны тэкст (руск.)
Пределов Армении Бехистунская надпись не рисует, но сопоставление с материалами Геродота дает основания утверждать, что во всяком случае значительная часть территории древнего соперника Ассирии в V веке до н. э. стала этнический армянской
- ↑ И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 242.
- ↑ И. М. Дьяконов. Предыстория армянского народа. История Армянского нагорья с 1500 по 500 г. до н. э. Хурриты, лувийцы, протоармяне. — Издательство АН Армянской ССР, 1968. — С. 211.
- ↑ «История Востока» (Восток в древности). Глава XXIX, ЗАКАВКАЗЬЕ И СОПРЕДЕЛЬНЫЕ СТРАНЫ В ПЕРИОД ЭЛЛИНИЗМА. Часть 1. Независимые государства IV—III вв. до х.э.: Арыгінальны тэкст (руск.)
... Все это не помешало Антиоху III в 201 г., имея за спиной удачно завершенный восточный поход и победоносную войну с Египтом, устранить Ксеркса при посредничестве Антиохиды и обратить Софену в селевкидскую провинцию. Аналогичная судьба постигла в это же время царство Айрарат и его правителя - последнего Ерванда: Антиох III стремился укрепить свой тыл перед запланированным западным походом в Европу.
- ↑ The Cambridge History of Iran Volume 3. Chapter 12: Iran, Armenia and Georgia. Страница 512: Арыгінальны тэкст (англ.)
... Antiochus III appointed a scion of the Armenian Orontids, Zariadris (Zareh) to be strategos of Sophene in 200 BC. At this time, in Greater Armenia, the power of the main Orontid dynasty was drawing to a close. The last ruler of this line was Orontes IV (212-200 B.C.). Both he and his brother Mithras, High Priest of the Temple of the Sun and Moon at the city of Armavir, are mentioned in Greek inscriptions discovered there in 1927. One inscription contains an address of High Priest Mithras to his brother King Orontes; another evidently alludes to the king's tragic death. This event was the result of the uprising headed by a local dynast called Artaxias, and evidently instigated from Syria by King Antiochus III. Following this coup, Antiochus appointed Artaxias to be the strategos of Greater Armenia in place of the dead Orontes.
- ↑ Кірыл Туманаў, «Studies in Christian Caucasian History». Раздзел «The Orontids of Armenia» старонкі 277—354. Гл. старонкі 282—283.
- ↑ Рычард Аванісян, «The Armenian People From Ancient to Modern Times» Volume I. Страница 36, генеалогия династии Ервандидов.
- ↑ James R. Russell «Zoroastrianism in Armenia», Harvard University 1987, стр. 58 :Арыгінальны тэкст (англ.)
The presence of Greeks at Armawir during this period may bе explained bу the military successes of the Seleucid king Antiochus III against the Armenian Orontid Xerxes (after 228-ca. 212 ). Orontes IV (ca. 212-ca. 200) apparently regained control of the kingdom, but a Greek presence seems to have remained, for the two local dynasts who rebelled against him ca. 200 B.C., Artaxias (Arm. Artases) in north-eastern or Greater Armenia, and Zariadres (Arm. Zareh ) in the south-westem regions of Sophene and Acilisene, are described by Strabo as strategoi 'generals' of Antiochus III.
- ↑ Всемирная история / Под ред. А. Белявский, Л. Лазаревич, А. Монгайт. — М., 1956. — Т. 2, ч. II, гл. XIII.: Арыгінальны тэкст (руск.)
В Айраратском царстве утвердилась династия Оронтидов, или Ервандидов, которая вела своё происхождение от правителей XVIII сатрапии ахеменидского времени. Представитель этой династии Оронт (по-армянски Ерванд) признал власть Александра, но во время борьбы диадохов в 316 г. до н. э. Айраратское царство стало самостоятельным. Столицей царства был город Армавир, расположенный на месте урартского Аргиштихинили. В 220 г. Айраратская область была захвачена Антиохом III и некоторое время спустя присоединена к собственно Армении, которая отныне начала называться Великой. Таким образом, к концу III в. почти все армянские земли оказались под властью Селевкидов.
- ↑ Eruandašat — артыкул з Encyclopædia Iranica. Robert H. Hewsen
- ↑ Artaxata — артыкул з Encyclopædia Iranica. R. H. Hewsen
- ↑ Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Т. 1. — С. 635.Арыгінальны тэкст (англ.)
When Antiochus III was defeated by the Romans at Magnesia (189 B.C.), the two "strategi" who governed Armenia made themselves independent, took the title of king and formed two kingdoms, the one, Artaxias, in Great Armenia or Armenia proper and the other, Zariadris, in Little Armenia (Sophene-Arzanene). Great Armenia fell afterwards under the suzerainty of the Arsacids. In the first century B.C. a descendant of Artaxias, Tigranes the Great, threw off the Parthian yoke, dethroned the king of Sophene and united all Armenia under his sceptre; having achieved Armenian unity, he established at the expense of the Parthians and the Seleucids a vast Armenian empire and played an important political role.
- ↑ а б в г д История Древнего мира / Под ред. И. М. Дьяконова, В. Д. Нероновой, И. С. Свенцицкой. — 2-е изд. — М., 1983. — Т. 3. Упадок древних обществ. — С. 201—220.
- ↑ Рандейский мирный договор — артыкул з БСЭ (3 выданне)
- ↑ Эчмиадзин — артыкул з БСЭ (3 выданне)
- ↑ а б в Armenia and Iran — артыкул з Encyclopædia Iranica. M. L. Chaumont
- ↑ а б МЭКМ: АРМЕНИЯ (государство)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Армения // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.