Клічаў
Горад
Клічаў
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Клі́чаў[3] (афіц. транс.: Kličaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Клічаўскага раёна, на р. Ольса. За 91 км ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Несета на лініі Магілёў—Асіповічы. Насельніцтва 7 457 чал. (2017)[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з 1592 года як вёска Клі́чава Віцебскага ваяводства ВКЛ. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1901 годзе заснаваны Клічаўскі шклозавод. З 1924 года мястэчка, цэнтр Клічаўскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. Акупіраваны немцамі 5 ліпеня 1941 года. Вызвалены партызанамі ў сакавіку 1942 года, створана Клічаўская партызанская зона. Побач з Клічавам быў першы ў Беларусі партызанскі аэрадром. З 1944 года Клічаў у Бабруйскай, з 1954 года ў Магілёўскай вобласці. У 1962—1965 гадах уваходзіў у Кіраўскі раён. З 2000 года горад.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1897 — 608 чал.[5]
- XX стагоддзе: 1972 — 5,3 тыс. чал.[5]; 1995 — 8,5 тыс. чал.[5]
- XXI стагоддзе: 2006 — 7,5 тыс. чал.; 2015 — 7407 чал.[6]; 2016 — 7423 чал.[7]; 2017 — 7457 чал.[4]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці. Гасцініца «Ольса».
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Галіна Ануфрыеўна Васілеўская — беларуская пісьменніца
- Дзіна Сазанавец — беларуская штангістка
- Людміла Дарафееўна Вахоніна (нар. 1949) — беларускі архітэктар.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Клічаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Клічаў // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 391. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клічаў
- Геаграфічныя звесткі па тэме Клічаў на OpenStreetMap
- Надвор’е ў горадзе Клічаў