Марат Сяргеевіч Маркаў
Марат Сяргеевіч Маркаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Марат Сергеевич Марков | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Кісель | ||||||
Пераемнік | Ігар Луцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Пярцоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 мая 1969 (55 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | грузін | ||||||
Адукацыя | Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА (1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі (аспірантура) | ||||||
Прафесія | ваенны, юрыст і эканаміст | ||||||
Месца працы | «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» | ||||||
Вядомы як | аўтар інтэрв’ю з палітвязнем Раманам Пратасевічам (3.6.2021) | ||||||
Узнагароды |
Мара́т Сярге́евіч Ма́ркаў (руск.: Марат Сергеевич Марков; нар. 1 мая 1969, Лунінец, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі тэлевядучы, медыя-менеджар, другі старшыня «Агульнанацыянальнага тэлебачання» (24 сакавіка 2017 года — 13 чэрвеня 2024 года). Прапагандыст[1] рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. З 13 чэрвеня 2024 года Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС і шэрагу іншых краін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Грузінскага паходжання і мае родзічаў у Грузіі. Маці — Лілія Канстанцінаўна Маркава, 25 гадоў адпрацавала загадчыцай натарыяльнай канторы ў Лунінцы (Брэсцкая вобласць)[2]. У 1986 годзе скончыў школу № 2 у Лунінцы[3], быў акцябронкам, піянерам і камсамольцам. Двойчы бываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» (Зубранёўка, Мядзельскі раён) і «Артэк» (пасёлак Гурзуф, Ялта, Украінская ССР). Спяваў і граў на бас-гітары ў школьным рок-гурце. Пасля 5 гадоў навучання гранню на скрыпцы перайшоў у футбольную секцыю. Займаўся таксама барацьбой дзюдо. Скончыў школу з залатым медалём. У 1986 годзе паступіў у Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, дзе атрымаў тэхнічную адукацыю. У 19 гадоў пачаў займацца ў трэнажорнай зале з трэнерам, з якім працягнуў заняткі цягам больш як 30 гадоў. Праслужыў у беларускім войску 13 гадоў, дзе даслужыўся да намесніка камандзіра ўзводу. Па сканчэнні юрыдычнага факультэта БДУ некалькі гадоў працаваў аўдытарам. Пазней уладкаваўся на Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Адтуль атрымаў запрашэнне на пасаду галоўнага радцы ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, дзе дайшоў да пасады 1-га намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У верасні 2011 года паступіў у Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі на эканамічную спецыяльнасць. У снежні 2011 года быў прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў інфармацыйнай галіне. У аспірантуры пісаў працу па выбарчых тэхналогіях і вывучаў тэорыю кіравання. У 2015 годзе набыў амерыканскі матацыкл «Харлі-Дэвідсан», юбілейнай да 105-годдзя брэнду мадэлі, якую аматары называюць «Электрычкай»[2].
Быў аўтарам і вядучым перадачы «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь 1». 24 сакавіка 2017 года прызначаны старшынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», якому належыць «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» («АНТ»)[4]. Цягам 2017 года правёў першы з 2006 года адбор вядучых на тэлеканале «АНТ»[5]. У студзені 2018 года ютуб-канал «АНТ» 1-м сярод СМІ Беларусі набраў 100 млн праглядаў[6]. 10 красавіка 2018 года паведаміў, што 54 % эфіру «АНТ» складаў расійскі змест, а рэшту — змест беларускай вытворчасці[7]. Увосень 2018 года ў Сіяні (правінцыя Шэньсі) падпісаў шматбаковае пагадненне з «Цэнтральным тэлебачаннем Кітая» аб стварэнні супольнага навіновага партала. У лістападзе 2018 года перавёў «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» на высокае разрозненне[2]. У лістападзе 2018 года стаў весці аўтарскую перадачу інтэрв’ю «Нічога асабістага» на канале «АНТ»[8]. 13 лістапада 2018 года ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы ўдзельнічаў у заснаванні Клуба кіраўнікоў СМІ Беларусі і Расіі[9]. У 2018 годзе доля забаўляльнага зместу з «Першага канала» Расіі на «АНТ» склала 44 %[6].
На ліпень 2020 года ютуб-канал «АНТ» меў звыш 360 000 падпісчыкаў і звыш 50 млн праглядаў ад пачатку года[10].
Прапаганда і ўдзел у рэпрэсіях
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў у СМІ з апраўданнем створанай рэжымам Лукашэнкі сістэмы СМІ і дзяржаўнай цэнзуры[11].
У 2020 годзе, пасля гвалтоўнага падаўлення сілавымі структурамі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў, з ачоленага Маркавым АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды звольнілася больш супрацоўнікаў, чым з іншых дзяржаўных тэлеканалаў: каля чвэрці ўсіх працаўнікоў[12]. Паводле сведкаў, Маркаў пагражаў тым, хто звальнецца, крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі знікненнямі[12].
Акрамя гэтага, Маркаў уваходзіў у склад так званай «камісіі па інфармацыйнай бяспецы» пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая ў канцы лета пазбавіла акрэдытацыі шматлікіх журналістаў замежных СМІ[13].
3 чэрвеня 2021 года на АНТ было апублікавана інтэрв’ю Марата Маркава з палітвязнем Раманам Пратасевічам пасля таго, як той быў зняты з прымусова пасаджанага ў Мінску самалёта Ryanair і, па распаўсюджаных падазрэннях, быў катаваны сілавікамі Лукашэнкі[14][15][16][17].
На X форуме маладых журналістаў у снежні 2023 года ўзняў пытанне прапагандысцкай работы, назваўшы свой выступ «Слова прапагандыста»[1].
13 чэрвеня 2024 года прызначаны на Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь[18].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія «За духоўнае адраджэнне» (2020)[19];
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2020) «за стварэнне аўтарскіх тэлеперадач аб людзях, падзеях і дасягненнях суверэннай Беларусі»[20].
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2022)[21].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]21 чэрвеня 2021 года Маркаў быў унесены ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі як кіраўнік «Агульнанацыянальнага тэлебачання», «адказны за праграмныя і рэдактарскія рашэнні, у тым ліку за рашэнне пра запіс і трансляцыю „інтэрв’ю“» з Раманам Пратасевічам з прыкметамі жорсткага абыходжання з ім і якое, «паводле шырока распаўсюджаных меркаванняў, здымалася пад прымусам»[22].
2 снежня 2021 года Маркаў быў даданы ў чорны спіс Еўрасаюза[23]. 20 снежня Маркава ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[24]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[25][26].
Зноскі
- ↑ а б Руководитель ОНТ Марат Марков выступил на X форуме молодых журналистов (руск.). ont.by (15 снежня 2023). — «Тэму свайго выступу ў рамках Х форума маладых журналістаў Марат Маркаў абазначыў як "Слова прапагандыста".» Праверана 22 снежня 2023.
- ↑ а б в Валянціна і Іван Ждановічы. «Тут маё жыццё» // Беларусь : часопіс. — Кастрычнік 2018. — № 10 (1021). — С. 18—23. — ISSN 0320-7544.
- ↑ Уроженец Брестчины Марат Марков возглавил ОНТ Архівавана 4 чэрвеня 2021. [Ураджэнец Брэстчыны Марат Маркаў узначаліў АНТ] — Вячэрні Брэст, 28 сакавіка 2017 (руск.)
- ↑ "Марат Маркаў прызначаны cтаршынёй праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»". Белтэлерадыёкампанія. 24 сакавіка 2017. Праверана 7 чэрвеня 2021.
- ↑ Вікторыя Целяшук Вечны рухавік інфармацыі // Мясцовае самакіраванне. — 30 сакавіка 2018. — № 13 (446). — С. 5.
- ↑ а б Вікторыя Целяшук Нічога асабістага // Звязда : газета. — 22 снежня 2018. — № 249 (29363). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Вольга Мядзведзева, Уладзіслаў Лукашэвіч (11 красавіка 2018). "Сустрэча з прэзідэнтам адбылася на тэлестудыі". Газета «Звязда». Праверана 7 чэрвеня 2021.
- ↑ Вікторыя Целяшук. Нічога лішняга // Мясцовае самакіраванне. — 9 лістапада 2018. — № 45 (478). — С. 5.
- ↑ "Заснаваны Клуб рэдактараў Беларусі і Расіі". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 13 лістапада 2018. Праверана 7 чэрвеня 2021.
- ↑ Канал, які аб’ядноўвае // Беларусь. — Ліпень 2020. — № 7 (1042). — С. 19.
- ↑ Марат Марков: Любви к родине не бывает много Архівавана 4 чэрвеня 2021. [Марат Маркаў: Любові да радзімы шмат не бывае] — Минск-новости, 18 красавіка 2019 (руск.)
- ↑ а б З АНТ звольніліся каля чвэрці ўсіх супрацоўнікаў. Кім іх замянілі і што там адбываецца цяпер (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2021. Праверана 20 чэрвеня 2021.
- ↑ «Ничего личного» Марата Маркова. Что известно об авторе интервью с Протасевичем и почему его называют «белорусским Соловьёвым» (руск.). Настоящее время (4 чэрвеня 2021).
- ↑ Наста Захарэвіч. Чаму не варта аналізаваць «прызнанні» Пратасевіча (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (3 чэрвеня 2021).
- ↑ «Прызнанне пад руляй аўтамата». Бацька Рамана Пратасевіча і Франак Вячорка пра «інтэрв’ю» Рамана Пратасевіча (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (4 чэрвеня 2021).
- ↑ Пратасевіч даў інтэрв’ю АНТ . Наша Ніва (3 чэрвеня 2021).
- ↑ «Интервью с пленными не бывает» (руск.). Беларускі партызан (4 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2021.
- ↑ Марата Маркава прызначылі міністрам інфармацыі . Наша Ніва (13 чэрвеня 2024).
- ↑ Руководитель ОНТ Марков получил спецпремию Лукашенко (руск.). Reform.by.
- ↑ УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам . Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія . Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- "Марат Маркаў". Газета «Звязда». 22 снежня 2018. Праверана 7 чэрвеня 2021.
- Біяграфія Архівавана 4 чэрвеня 2021. // АНТ (руск.)
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Лунінцы
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне»
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Прапагандысты Беларусі
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
- Агульнанацыянальнае тэлебачанне
- Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Міністры інфармацыі Рэспублікі Беларусь