Ульянаўская вобласць
Ульянаўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Ульяновская область | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Гімн | Гімн Ульянаўскай вобласці[d] | ||||
Статус | вобласць | ||||
Уваходзіць у |
Прыволжская федэральная акруга Паволжскі эканамічны раён |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Ульянаўск | ||||
Дата ўтварэння | 19 студзеня 1943 | ||||
Губернатар | Сяргей Марозаў | ||||
Насельніцтва (2010) |
1 292 174[1] (38-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 34,8 чал./км² | ||||
Плошча |
37 181 км² (59-е месца) |
||||
Часавы пояс | GMT +4 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-ULY | ||||
Код аўтам. нумароў | 73, 173 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ульянаўская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ульянаўск. Створана 19 студзеня 1943 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Засяленне Сярэдняга Паволжжа людзьмі паводле дадзеных археалагічнай навукі адбылося больш за 100 тысяч гадоў таму. Пра прысутнасць людскіх калектываў ва Ульянаўскай вобласці ў эпоху палеаліту сведчаць асобныя стаянкі і месцазнаходжанні прылад з каменю і косці, выяўленыя ў вусці ракі Чэрэмшан на паўвостраве Тунгуз, на ўзбярэжжы Волгі ў раёне Ундораўскага курорту.
У VIII—IX стагоддзях Ульянаўская вобласць уваходзіла ў склад ранняй Волжскай Булгарыі як саюз качавых цюркамоўных і аседлых вугора-фінскіх плямёнаў. У канцы XIV — пачатку XV стагоддзя пасля спусташальнага набегу сярэднеазіяцкага кіраўніка Тамерлана пачалося запусценне тэрыторыі рэгіёна. З канца 30-х гадоў XV стагоддзя край увайшоў у склад Казанскага ханства. Пасля ўзяцця Казані тэрыторыя будучага Сімбірскага намесніцтва паступова засялялася русінамі, якія змешваліся з мясцовымі татарамі.
У канцы 40-х гадоў XVII стагоддзя пад агульным кіраўніцтвам стольніка Багдана Хітрава пачалося будаўніцтва Карсунска-Сімбірскай засечнай рысы (1647—1654 гады). Праз 22 гады пасля заснавання Сімбірскай яму давялося вытрымаць моцную барацьбу ў абарону дзяржавы, але не супраць знешніх ворагаў, а супраць казацкай вольніцы, кіраванай найвялікшым данскім атаманам Сцяпанам Разіным.
У XVIII стагоддзі ў сувязі з пашырэннем тэрыторыі расійскай дзяржавы, у прыватнасці, ва ўсходнім кірунку, інтэнсіўна сталі асвойвацца і засяляцца паўднёвыя раёны цяперашняй тэрыторыі Ульянаўскай вобласці, а сам Сімбірск стаў губляць ваенна-стратэгічнае значэнне, але застаўся губернскім цэнтрам. Савецкая ўлада ў Сімбірскай губерні была ўсталявана праз месяц з невялікім пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — 10 снежня 1917 года.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Рака Волга дзеліць тэрыторыю вобласці на ўзнёслае правабярэжжа і нізіннае левабярэжжа (Заволжа). Правабярэжная частка занята Прыволжскім узвышшам (вышыня да 363 м) якое выходзяць да Волгі Ундорскімі, Краменскімі і Сенгілееўскімі горамі. Паверхня левабярэжнай часткі — спадзіста-ўвалістая раўніна. Асноўная рака — Волга (Куйбышаўскае вадасховішча) з прытокамі Сура, Свіяга, Вялікі Чарамшан і інш. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −13 °C, ліпеня +19 °C. Ападкаў каля 400 мм у год.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва Ульянаўскай вобласці складае 1350,7 тыс. чал. (2005). Большасць насельніцтва Ульянаўскай вобласці — рускія (больш за 74 %). Істотную долю насельніцтва складаюць татары (11 %), чувашы (8 %), мардва (4 %).
Вобласць падзяляецца на 21 раён, буйнейшый гарады — Ульянаўск, Дзімітраўград.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць Ульянаўскай вобласці ўяўляе сабой шматгаліновую вытворчасць, аснову якой складаюць каля 420 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў. Вырабляюцца самалёты, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, станкі, медыцынскае абсталяванне, бытавая тэхніка, аздобныя матэрыялы, дываны і панчошна-шкарпэтачныя вырабы, ваўнянымі тканіны, шыфер, дыятаміт, цэмент, паліграфічная прадукцыя, разнастайныя харчовыя прадукты і інш.
Сельская гаспадарка мае збожжавы і жывёлагадоўчы кірунак, значныя пасевы бульбы і тэхнічных культур. Вытворчасць гародніны ідзе, у асноўным, на мясцовае забеспячэнне. Жывёлагадоўля спецыялізавана на гадоўлі буйной рагатай жывёлы малочна-мяснога кірунку і арыентавана на забеспячэнне мясцовых патрэбаў.
У вобласці развіваюцца чыгуначны, аўтамабільны, паветраны, водны і трубаправодны транспарт. Праз тэрыторыю вобласці праходзяць чыгуначныя шляхі, якія злучаюць яе з цэнтральным раёнам Расіі, Ніжнім Паволжам, Уралам, Казахстанам, Сібірру. Агульная працягласць аўтамабільных дарог агульнага карыстання складае 7,8 тыс. км, у т.л. федэральных і абласных — 4,6 тыс. км, дарог з цвёрдым пакрыццём 4,2 тыс. км. Самы стары від транспарту — водны. Буйныя парты — Ульянаўск, Сенгілей, Старая Майна. Ёсць два аэрапорты, здольнымі прымаць усе тыпы паветраных суднаў без абмежаванняў. Працуе грузавая авіякампанія «Волга-Днепр». Сучасныя тэлекамунікацыйныя сеткі дазваляюць мець надзейную тэлефонную, тэлеграфную, факсімільную і іншыя віды сувязі.
Вобласць мае досыць развітую мінеральна-сыравінную базу. Сярод карысных выкапняў прадстаўленыя нафта, гаручыя сланцы, торф, кварцавыя пяскі, дыятаміты, мел і інш.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Ульянаўская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 18 снежня 2014.