Шаркаўшчына
Гарадскі пасёлак
Шаркаўшчына
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ша́ркаўшчына[2] (трансліт.: Šarkaŭščyna, мясц. дыял.: Шарко́ўшчына) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Шаркаўшчынскага раёна, на рацэ Дзісна. За 197 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Крулеўшчына—Друя, аўтамабільнымі дарогамі звязаная з Глыбокім, Браславам, Міёрамі і іншымі. Насельніцтва 6 330 чал. (2017)[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Шаркаўшчыны — балцкая, ад літоўскага šarkа «сарока». У раёнах па абодва бакі беларуска-літоўскай мяжы дастаткова шмат населеных пунктаў з назвамі тыпу Шаркішкі (Браслаўскі р-н), Шаркуці (Іўеўскі р-н), Шаркамедзь (Ашмянскі р-н), таксама шмат літоўскіх антрапонімаў тыпу Šarka[4]. У рэгіёне таксама нямала паселішчаў з больш познімі назвамі тыпу Сарочына.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з 1503 года ў ВКЛ як маёнтак Зяновічаў, пазней належала Сапегам, Дамброўскім, Лапацінскім. У 1767 годзе побач на правым беразе Дзісны ўзнікла мястэчка Новая Шаркаўшчына, якое ў пачатку ХХ стагоддзя злілося са Старой Шаркаўшчынай. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Дзісненскага павета. З 1921 года ў складзе Польшчы. У пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе занята Чырвонай Арміяй і далучана да БССР, з 15 студзеня 1940 года цэнтр Шаркаўшчынскага раёна, з 12 кастрычніка 1940 года — гарадскі пасёлак. З 30 чэрвеня 1941 да 1 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі, якія загубілі ў Шаркаўшчыне 865 жыхароў. З 20 студзеня 1944 года ў Полацкай, з 8 студзеня 1954 года ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Віцебскай вобласці. У 1962—1966 гадах у Мёрскім раёне, з 30 ліпеня 1966 года зноў цэнтр раёна.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 — 0,5 тыс. чал. у Новай Шаркоўшчыне, 150 чал. у Старой Шаркоўшчыне[5]; 1881 — 215 чал. у Старой Шаркоўшчыне; 1897 — 1038 чал. у Новай Шаркоўшчыне, 127 чал. у Старой Шаркоўшчыне
- XX стагоддзе: 1939 — 1802 чал.; 1995 — 8,7 тыс. чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2005 — 7,3 тыс. чал.; 2006 — 7,2 тыс. чал.; 2008 — 7,0 тыс. чал.; 2009 — 6,9 тыс. чал.; 2010 — 6,9 тыс. чал.; 2016 — 6424 чал.[7]; 2017 — 6330 чал.[3]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы харчовай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.
Буйнейшыя прадпрыемствы:
- Шаркаўшчынскі кансервава-агароднінасушыльны завод
- Шаркаўшчынскі камбінат кааператыўнай прамысловасці
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]У Шаркаўшчыне працуюць 2 сярэднія, спартыўная дзіцяча-юнацкая, дзіцячая школа мастацтваў.
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтр рамёстваў.
Дажынкі
[правіць | правіць зыходнік]29-30 верасня 2023 г. у Шаркаўшчыне прайшоў абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Усіх Смуткуючых Радасць (1897)
- Шаркаўшчынскі сядзібны дом
- Свята-Успенская царква (1912)
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Міхайлавіч Верхаловіч — савецкі военачальнік.
- Віктар Гардзеевіч Гінько — беларускі лёгкаатлет.
- Герман Кірылаў — беларускі пісьменнік.
- Вінцэнт Ключынскі — каталіцкі царкоўны дзеяч, Архібіскуп Магілёўскі.
- Міхаіл Пятроўскі — ксёндз, служыў у Шаркаўшчыне ў 1917—1919, падтрымліваў беларускі рух.
- Павел Сямёнавіч Грынчук (нар. 1976) — беларусі вучоны ў галіне цеплафізікі, стварэння энергаэфектыўных тэхналогій. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2014).
- Мандэль Школьнікаў (1895—1945) — французскі бізнесмен.
У Шаркаўшчыне памёр і пахаваны дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Ян Нікадзім Лапацінскі (1747—1810).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Адамковіч А. Літоўскія назвы ў тапаніміцы нашага рэгіёна. Паставы, 2018. С. 9-12.
- ↑ Шаркаўшчына на Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шаркоўшчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Шаркоўшчына // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 765. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шаркаўшчына
- Геаграфічныя звесткі па тэме Шаркаўшчына на OpenStreetMap
- Шаркаўшчына — westki.info Архівавана 3 сакавіка 2009.
- Здымкі на Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by Архівавана 25 сакавіка 2008.
- Шаркаўшчына сустракае абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі-2023"