Шэніл
Шэніл — жакардавая тканіна са складаным малюнкам пляцення. У структуры мае адну або некалькі шэнілавых нітак з варсінкамі[1]. Назва «шэніл» мае французскае паходжанне, у перакладзе азначае «вусень» (ад фр.: chenille)[2]. Назва дадзена па складзе нітак, асновай якіх з’яўляюцца начасаныя, пухнатыя валокны.
Тэхналогію атрымання пражы стварылі некалькі стагоддзяў таму ў ЗША, і на працягу доўгага часу яна лічылася эксклюзівам.
Склад абівальнай тканіны
[правіць | правіць зыходнік]- Бавоўна
- Віскозная тканіна
- Сінтэтычны шэніл
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Тканіна шэніл шчыльнага крою выкарыстоўваецца для абіўкі мэблі: крэслаў, канапаў і іншай мяккай мэблі . Больш лёгкі крой выкарыстоўваюць для фіранак, абіўкі сцен і іншага.
Годнасці тканіны
[правіць | правіць зыходнік]Шэнілавая тканіна выдатна паглынае шум і святло, таму часцей за ўсё выкарыстоўваецца для фіранак або штор. Яна з’яўляецца мяккай, эластычнай, і не мяняе свайго першапачатковага выгляду пасля мыцця або чысткі. Мае розныя расфарбоўкі, арнаменты і ўзоры, што дазваляе рэалізоўваць любыя фантазіі. Дзякуючы ўласцівасцям нітак тканіна зносаўстойлівая і даўгавечная. Экалагічная, паколькі ў складзе прысутнічае шмат бавоўны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жмакин М., Соколов И. Удобная мебель для дома и дачи своими руками. — Рипол Классик, 2011. — С. 66–67. — ISBN 978-5-386-02759-9.
- Володина Е. Материаловедение для дизайнеров интерьеров. — Издательские решения. — Т. 1. — 570 с. — ISBN 978-5-4474-1592-1.