Перайсці да зместу

Люнебургскі ўніверсітэт «Леўфана»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люнебургскі ўніверсітэт «Леўфана»
ням.: Leuphana Universität Lüneburg
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Leuphana Universität Lüneburg
Міжнародная назва англ.: Leuphana University of Lüneburg
Заснаваны 1946
Студэнты 9 620[1]
Краіна
Размяшчэнне Люнебург
Сайт leuphana.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Люнебургскі ўніверсітэт «Леўфана» (ням.: Leuphana Universität Lüneburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Люнебург.

Агульная характарыстыка

Універсітэт «Леўфана» ў Люнебургу быў заснаваны ў 1946 годзе як вышэйшая педагагічная школа. Вучэльня стварыла ўнікальную ўніверсітэцкую мадэль у рамках нямецкага акадэмічнага пейзажу, якая атрымала некалькі ўзнагарод. Універсітэт «Леўфана» - адзін з нямногіх універсітэтаў у Еўропе, які прапануе праграмы па гуманітарных навуках з індывідуальнай праграмай навучання.

Назва ўніверсітэта «Леўфана» паходзіць ад назва старажытнага паселішча на Эльбе на месцы сучаснага Люнебурга, якое згадвалася яшчэ ў геаграфічным атласе свету Пталемея ў ІІ стагоддзі.

Універсітэт «Леўфана» канцэнтруецца на навучанні бакалаўраў на чатырох факультэтах. У 2008 годзе быў адкрыта аспірантура, якая аб'ядноўвае праграмы магістратуры і дактарантуры. Акрамя таго, ёсць агульнаўніверсітэцкі даследчы цэнтр і прафесійная школа для павышэння кваліфікацыі.

Факультэты

  • Адукацыі
  • Сацыяльна-гуманітарных навук
  • Устойлівага развіцця
  • Бізнесу і эканомікі

Зноскі

  1. Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
  2. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.

Спасылкі