Перайсці да зместу

Саланты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Салантай)
Горад
Саланты
літ.: Salantai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1565
Горад з
Плошча
  • 3,3 км²
Вышыня цэнтра
66 м
Насельніцтва
  • 1 251 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-97035
Саланты на карце Літвы
Саланты (Літва)
Саланты

Сала́нты[2], таксама Салантай (літ.: Salantai, жам. Salontā) — горад у Літве, на рацэ Саланта. Уваходзіць у склад Крэтынгскага раёна Клайпедскага павета. Месціцца за 31 км ад Крэтынгі. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Упершыню Саланты згадваююца ў 1565 годзе. У 1746 годзе Салантам нададзены гарадскія правы. З часоў уваходжання мястэчка ў склад Вялікага Княства Літоўскага (уваходзілі ў склад Жмудскага княства), Саланты былі буйным яўрэйскім цэнтрам. У 1765 годзе ў кагале Салантаў і яго парафіях было 279 яўрэяў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, горад стаў мястэчкам Цельшаўскага павета Ковенскай губерні. Паводле рэвізіі 1847 года Салантаўская яўрэйская абшчына складала 999 чалавек. Паводле перапісу 1897 года з 2 499 жыхароў горада 1 106 былі яўрэямі[3].

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы.

Дынаміка насельніцтва Салантаў
Год 1833 1897 1970 1979 1989
жыхароў 1 294 2 449 1 835 2 086 2 431
Год Колькасць
2001 1 949 [1]
2002 1 917 [1]
2003 1 914 [1]
2004 1 880 [1]
2005 1 853 [1]
2006 1 811 [1]
Год Колькасць
2007 1 807 [1]
2008 1 760 [1]
2009 1 740 [1]
2010 1 685 [1]
2011 1 635 [1]
2012 1 566 [1]
Год Колькасць
2013 1 522 [1]
2014 1 458 [1]
2015 1 420 [1]
2016 1 377 [1]
2017 1 402 [4]
2018 1 368 [5]
Год Колькасць
2019 1 364 [6]
2020 1 363 [6]
2021 1 272 [1]
2022 1 251 [6]
2023 1 251 [1]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  3. http://jewage.org/wiki/ru/Profile:Salantai JewAge — сайт пра яўрэяў і іх нашчадкаў.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  6. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.