Сімна
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Сі́мна[2], таксама Сімнас (літ.: Simnas) — горад у паўднёвай Літве. Уваходзіць у склад Аліцкага раёна Аліцкага павета, месціцца за 23 км ад Аліты. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1520 годзе наваколлі будучага горада належалі Яну Забярэзінскаму, які пабудаваў тут касцёл, вакол якога пачало ўтварацца паселішча. У 1626 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права паводле прывілею Жыгімонта Вазы. Сімна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[3].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Прусіі. З 1807 года ў складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, падпарадкаваным Расійскай імперыі. З 1831 года наўпрост у Расійскай імперыі.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы.
У 1999 годзе быў зацверджаны герб горада.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва Сімнаса | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1897 | 1970 | 1979 | 1989 | |||||||||
жыхароў | 1 622 | 1 512 | 1 625 | 2 313 |
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 310.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Simno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 614.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сімна