Абялей
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Абя́лей (літ.: Obeliai, традыцыйная беларуская назва — Абеле) — горад у паўночнай Літве. Горад знаходзіцца ў Рокішкіскім раёне Панявежыскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 1,2 тыс. чалавек. Абялей адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота. У наваколлях горада знаходзіцца вялікая колькасць азёраў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў XVI стагоддзі. Статус горада Абялей атрымаў у 1957 годзе, а герб горада быў зацверджаны толькі ў 1993 годзе.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абялей
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.