Казлова Руда
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Казло́ва Ру́да[2], таксама Казлу́ Руда́ (літ.: Kazlų Rūda) — горад у Цэнтральнай Літве, у Мар’ямпольскім павеце, за 27 км на поўнач ад Мар’ямполя. Адміністрацыйны цэнтр Казларудскага самакіравання. Праз горад ідзе чыгунка Коўна — Чарняхоўск. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Лічыцца, што назва паходзіць ад прозвішча шляхціца Казла, які жыў тут у XVI—XVII стагоддзя. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, з’явіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню паселішча ўпамінаецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча развівалася як цэнтр дзягцярнай вытворчасці, а потым апрацоўцы жалеза. Калі ў 1860—1861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудавана чыгуначнае дэпо.
Пасля 1920 года горад трапіў у склад Літвы, стаўшы, з 1931 года, цэнтрам староства. З 1940 года Казлова Руда ў складзе Літоўскай ССР. У 1950 годзе Казлова Руда атрымала статус горада і стала (да 1962 года) цэнтрам раёна. З 1999 года было ўтворана Казларудскае самакіраванне.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 48.
- ↑ „Lietuvos heraldika“. Parengė Edmundas Rimša. // Vilnius, „Baltos lankos“, 2008. 211–212 p.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казлова Руда