Перайсці да зместу

Кальварыя (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Кальварыя
літ.: Kalvarija
Герб
Герб
Краіна
Павет
Самакіраванне
Сянюнія
Каардынаты
Заснаваны
1667
Першая згадка
1667
Вышыня цэнтра
131 м
Насельніцтва
  • 4 025 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Кальварыя на карце Літвы
Кальварыя (горад) (Літва)
Кальварыя (горад)

Кальва́рыя (літ.: Kalvarija) — горад у Літве, на беразе ракі Шашупы. Размяшчаецца ў Марыямпальскім павеце, каля мяжы з Польшчай. Цэнтр Кальварыйскага раёна, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Горад атрымаў сваю назву дзякуючы віленскаму біскупу Юрыю Тышкевічу, які пабудаваў тут у 1640 годзе кальварыю на ўзор іерусалімскай. Па яго загаду тут таксама была пабудавана капліца. Ён запрасіў сюды дамініканцаў, які заснавалі тут свой кляштар. Упершыню паселішча згадваецца з 1667 года, тэрыторыя ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 27 снежня 1791 года вялікі князь і кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Кальварыі магдэбургскае права.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Кальварыя адышла Прусіі. У 1807 годзе ўвайшла ў склад Варшаўскага княства, з 1815 года ў складзе Царства Польскага, дзе была цэнтрам гміны Кальварыя Кальварыйскага павета Сувалкаўскай губерні.

З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З верасня 1939 года да ліпеня 1940 года тут знаходзіўся лагер для інтэрнаваных салдат Войска Польскага. Пасля ўваходу Літвы ў склад СССР гэтыя салдаты былі вывезены ва ўнутраныя раёны СССР.

Год Колькасць
2001 5 112 [1]
2002 5 041 [1]
2003 5 026 [1]
2004 5 001 [1]
2005 4 960 [1]
2006 4 907 [1]
Год Колькасць
2007 4 826 [1]
2008 4 758 [1]
2009 4 697 [1]
2010 4 590 [1]
2011 4 477 [1]
2012 4 399 [1]
Год Колькасць
2013 4 375 [1]
2014 4 349 [1]
2015 4 290 [1]
2016 4 225 [1]
2017 4 093 [2]
2018 3 938 [1]
Год Колькасць
2019 3 854 [3]
2020 3 766 [3]
2021 3 982 [1]
2022 3 965 [3]
2023 4 025 [1]