Рудзішкес
Jump to navigation
Jump to search
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Рудзішкес (літ.: Rūdiškės, традыцыйная беларуская назва — Рудзі́шкі) — горад у паўднёвай Літве, знаходзіцца ў складзе Тракайскага раёна Вільнюскага павета. Колькасць насельніцтва налічвае каля 2,5 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукія.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паселішча было заснавана ў 1774 годзе, і пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе праз Рудзішкі прайшла чыгунка Варшава — Санкт-Пецярбург. Статус горада Рудзішкес атрымаў у 1958 годзе.
Паводле даследаванняў прафесара Яўхіма Карскага, каля Рудзішак праходзіла мяжа рассялення беларусаў і літоўцаў[1].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Дынаміка насельніцтва Рудзішкеса | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2005 | 2010 | |||||||
жыхароў | 2 038 | 2 249 | 2 489 | 2 559 | 2 527 | 2 414 |
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
У савецкі час у горадзе працаваў дрэваапрацоўчы камбінат[2]. Маецца невялікі аэрадром.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудзішкес
- Рудзішкі на Радзіма.org