Трашкунай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Трашкунай
літ.: Troškūnai
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1696
Горад з
Вышыня цэнтра
84 м
Тып клімату
Насельніцтва
  • 407 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 381
Паштовыя індэксы
LT-29033
Трашкунай на карце Літвы
Трашкунай (Літва)
Трашкунай

Трашкунай (літ.: Troškūnai, традыцыйная беларуская назва — Трашку́ны) — горад у цэнтральнай Літве, знаходзіцца ў Анікшчэйскім раёне Уцянскага павета. З’яўляецца адным з самых маленькіх гарадоў Літвы. Колькасць насельніцтва складае каля 480 чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя гістарычныя згадкі пра Трашкуны адносяцца да 1696 года. Бернардзінцамі Уладзіславам і Ганнай Сакалоўскімі былі пабудаваны касцёл і манастыр. Паселішча знаходзілася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Трашкуны лічацца месцам нараджэння Канстанцінаса Шырвідаса[2], які лічыцца заснавальнікам літоўскай пісьменнасці. У 1795 годзе Трышкуны трапілі ў склад Расійскай імперыі. Падчас Першай Сусветнай вайны з лета 1915 года Трашкуны былі заняты нямецкімі войскамі.

З 1940 года да 1991 года Трашкунай уваходзіў у склад Літоўскай ССР, СССР. Гарадскія правы Трашкунай атрымаў у 1956 годзе. Герб Трашкуная быў зацверджаны 2 чэрвеня 2003 года. Аўтарам выявы герба стаў Раландас Рымкунас (Rolandas Rimkūnas)[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва Трашкуная
Год 1903 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 1 040 1 434 1 174 672 525 486

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл і кляштар бернардзінцаў
  • Драўляная капліца на могілках (пабудавана ў 1790 годзе)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]