Перайсці да зместу

Ужвянціс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ужвянціс
літ.: Užventis
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1527[1]
Вышыня цэнтра
135 м
Насельніцтва
  • 608 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-86036
Ужвянціс на карце Літвы
Ужвянціс (Літва)
Ужвянціс

Ужвянціс (літ.: Užventis, жам. Ožvėntis, беларуская назва — Ужве́нты[3][4]) — горад у Літве, на рацэ Вента[4]. Уваходзіць Кяльмскі раён Шаўляйскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Ужвенты згадваюцца ў XIV стагоддзі. Яны стаялі на землях, якія належалі вялікаму князю літоўскаму, на правым беразе Венты. Пад 1527 годам Ужвенты згадваюцца як прыход, з 1537 года горад. У 1655—1660 гадах і ў 1701 годзе падвяргаўся нападам шведаў. У 1667 годзе згадваецца як адміністрацыйны цэнтр. З 1703 года Ужвенты атрымалі права праводзіць кірмашы. У 1609 годзе праз Жыгімонт Вазу збудаваны драўляны касцёл Святой Марыі Магдалены[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1835 годзе драўляны касцёл быў адрэстаўраваны на сродкі Францішка Друцкага-Любецкага[5]. У 1859 годзе быў жыдоўскі малітоўны дом, водны млын і гарэльня[5]. У другой палове XIX стагоддзя ўласнасць Алксандра Друцкага-Любецкага[5].

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У 1956 годзе Ужвенты ізноў атрымалі правы горада.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 2000 годзе быў ухвалены герб горада.

Год Колькасць
1795 146 [1]
1833 280 [1]
1897 927 [1]
1923 792 [1]
1959 1 704 [1]
1970 1 406 [1]
1979 1 229 [1]
1989 1 149 [1]
2001 898 [1]
Год Колькасць
2001 899 [2]
2002 887 [2]
2003 905 [2]
2004 894 [2]
2005 890 [2]
2006 874 [2]
2007 861 [2]
2008 858 [2]
2009 847 [2]
Год Колькасць
2010 862 [2]
2011 833 [1]
2011 836 [2]
2012 807 [2]
2013 788 [2]
2014 733 [2]
2015 716 [2]
2016 684 [2]
2017 663 [6]
Год Колькасць
2018 646 [2]
2019 651 [7]
2020 629 [7]
2021 600 [2]
2022 597 [7]
2023 608 [2]
  1. а б в г д е ё ж з і к Visuotinė lietuvių enciklopedija
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  4. а б Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 317. — 390 с.
  5. а б в г SgKP 1892, s. 875.
  6. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  7. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.