Грыгішкес
| Горад | |||||
| Грыгішкес | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| літ.: Grigiškės | |||||
|
|||||
| 54°40′10″ пн. ш. 25°05′30″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Павет | Віленскі | ||||
| Сянюнія | Грыгішкеская | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Горад з | 1958 | ||||
| Вышыня цэнтра | 90 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Грыгішкес (літ.: Grigiškės) — горад у паўднёвай Літве. Уваходзіць у склад Віленскага гарадскога самакіравання Віленскага павета. Размешчаны за 17 км ад Вільні. Праз горад ідзе шаша Вільня — Коўня. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пахаванні V—VII і VIII—X стагоддзяў у наваколлях горада паказваюць на тое, што паселішчы ў гэтай мясцовасці існавалі спрадвеку. У сучасным выглядзе горад пачаў фарміравацца толькі з пачатку XX стагоддзя, калі ў гэтых месцах быў пабудаваны завод па вытворчасці кардона і паперы, якім кіраваў прадпрымальнік беларускага паходжання Рыгор Курэц.
Пасля 1920 года мясцовасць адышла да Польшчы, уваходзіла ў Віленска-Троцкі павет Віленскага ваяводства. За польскім часам мясцовасць звалі Грэгарава (польск.: Grzegorzewo). У выніку заходняга паходу Чырвонай арміі ў верасні 1939 года акупавана СССР, у кастрычніку 1939 года тэрыторыя перададзена Літве.
Пасля Другой сусветнай вайны завод быў пашыраны, што спрыяла далейшаму росту горада, які адбываўся галоўным чынам за кошт рабочых з Беларусі і рэпатрыянтаў дэпартаваных у аддаленыя паўночныя раёны РСФСР.
15 мая 1958 года Грыгішкес атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу, таксама ў гэтым жа годзе была заснавана першая школа з навучаннем на літоўскай мове. У 1968 годзе была адкрыта бібліятэка.
У 2000 годзе Грыгішкес увайшоў у склад Віленскага гарадскога самакіравання.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грыгішкес
