Сёрбай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сербай)

Сёрбай (Сёрба, Сярба) — у беларускай і літоўскай міфалогіі дух, які ўвасабляў голад. Таксама сінонім слова "голад" у прыказках і прымаўках.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле энцыклапедыі «Міфалогія беларусаў»[1], "сёрбай" паходзіць ад "сёрбаць", а таксама ад цыган-сербіян, што прасіліся ў людскія хаты на зімоўе. Блогер Зміцер Белаполь прапануе паходжанне "сёрбая" ад літоўскага "siaūbas", "siaubė", "siaubimas" — "жах", "спусташэнне".

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пасяліўшыся ў хаце, Сёрбай прыносіў голад і беднасць. Жыхары Браслаўскага раёна лічылі, што, каб прагнаць яго, трэба было "зарэзаць сербая" (зажаць першы сноп і прынесці яго ў хату). Часта хлеба не хапала да новага ўраджаю. Але жніво прыносіла новы хлеб і "праганяла" сербая. Паводле Нарбертаса Вэлюса, Сёрбай быў вядомы толькі ў Інгалінскім раёне (Літва) і Браслаўскім раёне (Беларусь). Але ў слоўніку «Міфалогія беларусаў» яго арэал быў пашыраны яшчэ на Астравецкі, Вораноўскі і Ашмянскі раёны. У Вараноўскім раёне бедных людзей, што жылі за чужыя грошы, звалі "сербаловічы" («У гэтай хаце сербаловічы жывуць», «Сербаловічы прыехалі»). Дзяцей, што раскідвалі хлеб, засцерагалі пакараннем ад Сёрбая.

Зноскі

  1. Міфалогія беларусаў. Энцыклапедычны слоўнік — Мінск: Беларусь, 2011 — 607 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і / Укладанне, прадмова, пераклад і паказальнік У.Васілевіча. — Мінск: Беларусь, 2010

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]