Сацінет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сацінет — тонкатканая тканіна з аздабленнем, якое нагадвае атлас, але зроблена часткова або поўнасцю з бавоўны або сінтэтычных валокнаў[1]. Валокны могуць быць натуральнымі (напрыклад, з бавоўны, воўны, у тым ліку кашаміру) або сінтэтычнымі[1].

У Злучаных Штатах Амерыкі[правіць | правіць зыходнік]

Працэс вытворчасці сацінету ў Злучаных Штатах Амерыкі пачаўся на заводзе ў Аксбрыджы, штат Масачусэтс[2]. У 1820 годзе на прадпрыемстве «Capron Mill  (англ.)» былі ўстаноўлены першыя ткацкія станкі. Яны згарэлі 21 ліпеня 2007 года.

Hockanum Mill у Роквіле/Вернан, Канектыкут быў першапачаткова пабудаваны ў 1814 годзе кампаніяй Bingham & Nash. Яны сталі вядучым вытворцам сацінету. Кампанія Hockum Mills у Канектыкуце была створана ў 1836 годзе і пабудавала буйнейшы завод для вытворчасці сацінету. Яны працягвалі вырабляць яго да 1869 года. Сацінэт таксама быў важным таварам для жыхароў Уэст-Тысберы  (укр.), на востраве Мартас-Він’ярд  (руск.) у штаце Масачусетс. Old Mill Pond у гэтым горадзе быў набыты Дэвідам Лукам у 1809 годзе, і ён ператварыў тое, што калісьці было млынам для збожжа, у тэкстыльную вытворчасць  (англ.). Ён усталяваў часальную машыну для вытворчасці шарсцяной пражы і ткацкія станкі для вырабу гэтай воўны ў тканіны пад назвами каразея і сацінет. Маючы патрэбу ў большай магутнасці, чым можа даць сама рака, Лук усталяваў плаціну, каб падняць узровень вады ў сажалцы. Яго фабрыка вырабляла сацінет, воданепранікальную тканіну, якая выкарыстоўвалася для вопраткі для кітабойнага промыслу і марскога плавання. Томас Брэдлі набыў маёмасць у 1845 годзе і пабудаваў новую тэкстыльную фабрыку, якая квітнела да 1860-х гадоў, у асноўным дзякуючы папулярнасці выкарыстання сацінету ў воданепранікальнай ваеннай форме грамадзянскай вайны. Гэты будынак млына, дзе цяпер знаходзіцца штаб-кватэра садовага клуба Martha’s Vineyard, стаіць і сёння.

Зноскі

  1. а б the online dictionary/thesaurus/satinets. the online dictionary.
  2. Marvin, AP (1879). History of Worcester County, Massachusetts, Embracing a Comprehensive History of the County from its earliest beginnings to the present time; Vol. lI. Boston, MA: CF Jewitt and Company. p. 146.