Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сухапутныя войскі Беларусі)
Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь
Эмблема Сухапутных войскаў Рэспублікі Беларусь
Гады існавання з 20 сакавіка 1992 года па цяперашні час
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя сілы
Тып Від узброеных сіл
Колькасць 11 700 (2023)[1]
Дыслакацыя
Камандзіры
Вядомыя камандзіры генерал-маёр Аляксандр Мікалаевіч Нікіцін

Сухапу́тныя во́йскі Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з’яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.

Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.

Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.

Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.

Задачы Сухапутных войскаў[правіць | правіць зыходнік]

У мірны час:[правіць | правіць зыходнік]

  • падтрыманне баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і ўстаноў Сухапутных войскаў на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу;
  • забеспячэнне пераводу войскаў з мірнага на ваенны час ва ўстаноўленыя тэрміны для выканання задач па адбіццю агрэсіі суперніка;
  • нясенне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі і сродкамі;
  • падрыхтоўка органаў кіравання і войскаў да вядзення баявых дзеянняў і выканання іншых задач у адпаведнасці з іх прызначэннем;
  • стварэнне і ўтрыманне запасаў узбраення, ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, якія забяспечваюць гарантаванае рашэнне задач, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі;
  • удзел у ліквідацыі наступстваў аварый, катастроф і стыхійных бедстваў;
  • падтрыманне на высокім узроўні маральна-псіхалагічнага стану асабовага складу.

У ваенны час:[правіць | правіць зыходнік]

  • выкананне задач па плану стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
  • лакалізацыя (спыненне) магчымых ваенных канфліктаў, адбіццё агрэсіі праціўніка боегатовымі ў мірны час часцямі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасці — з адмабілізаваннем злучэнняў і часцей;
  • адбіццё нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзнікаў;
  • правядзенне сумесна з ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле узброеных сіл краін СНД, якія падпісалі Дагавор аб калектыўнай бяспецы) абарончых і контрнаступальнай аперацый па разгрому агрэсара;
  • нанясенне паражэння праціўніку і стварэнне перадумоў да спынення ваенных дзеянняў;
  • фарміраванне і падрыхтоўка рэзерваў, папаўненне страт войскаў у асабовым складзе, узбраенні і ваеннай тэхніцы па спецыяльнасцях і наменклатуры Сухапутных войскаў.

Аснову Сухапутных войскаў складаюць аператыўныя групіроўкі на Заходнім і Паўночна-заходнім аперацыйных накірунках, якія здольны ва ўмовах мірнага часу выканаць задачы па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзброенага канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваючы своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне ўсіх Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы .

Арганізацыйна Сухапутныя войскі складаюцца з аператыўных групіровак войскаў, злучэнняў, воінскіх часцей родаў войскаў і спецыяльных войскаў, навучальных і іншых воінскіх часцей.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Міністэрствам абароны і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўных камандавання: Заходняе (польскі кірунак, штаб у Гродна) і Паўночна-Заходняе (прыбалтыйскі кірунак, штаб у Барысаве), а таксама асобныя воінскія часткі.

Колькасць асабовага складу Сухапутных войскаў па стану на 2016 год была 16.5 тыс. чалавек [2]

Сухапутныя войскі і Сілы спецыяльных аперацый на карце Беларусі

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў цэнтральнага падпарадкавання[правіць | правіць зыходнік]

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Заходняга аператыўнага камандавання[правіць | правіць зыходнік]

Злучэнні і часці Сухапутных Войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання[правіць | правіць зыходнік]

Тэхніка і ўзбраенне[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі маюць на ўзбраенні танкі, баявыя машыны пяхоты, бронетранспарцёры, артылерыю рознай магутнасці і прызначэння, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, зенітныя ракетныя комплексы, сродкі кіравання, аўтаматычную стралковую зброю.

Дадзеныя аб колькасці ўзятыя з IISS Military Balance 2022.

Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць Заўвагі Выява
Танкі
Т-72Б Сцяг СССР СССР Асноўны баявы танк 477[2]
Т-72Б3 Сцяг Расіі Расія Асноўны баявы танк 20[2] На ўзбраенні 120 АМБр.
Баявыя машыны пяхоты
БМП-2 Сцяг СССР СССР Баявая машына пяхоты 926[2]
БТР-82А Сцяг Расіі Расія Бронетранспарцёр 31+[2]

(~64 паводле падлікаў)

Станам на 2022 год пастаўлены 2 батальённыя камплекты (у 120 і 6 АМБр).

Колькасць у 64 адзінкі вынікае з таго, што папярэдняя замова 2015 года ўключала ў сябе 32 такія машыны ў складзе аднаго батальённага камплекта.

Разведвальныя машыны
БРМ-1К Сцяг СССР СССР Баявая разведвальная машына 132[2]
Бронетранспарцёры
МТ-ЛБ Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 58[2]
Артылерыйскія сістэмы
2С1 «Гваздзіка» Сцяг СССР СССР 122-мм САУ 125[2]
2С3 «Акацыя» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 125[2]
2С5 «Гіяцынт-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 71[2]
2С19 «Мста-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 12[2]
2А65 «Мста-Б» Сцяг СССР СССР 152-мм гаўбіца 72[2]
2С12 «Сані» Сцяг СССР СССР 120-мм Мінамёт 14[2]
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
БМ-21 Град,
у тым ліку БМ-21А БелГрад
Сцяг СССР СССР — артылер. частка
Сцяг Беларусі Беларусь — шасi
122-мм РСЗА 128[2]
БМ-27 Ураган Сцяг СССР СССР 220-мм РСЗА 36[2]
БМ-30 Смерч Сцяг СССР СССР 300-мм РСЗА 36[2]
B-200 Паланэз Сцяг Беларусі Беларусь 301-мм РСЗА 6[2]
Флейта Сцяг Беларусі Беларусь 80-мм РСЗА н/д
Тактычныя ракетныя комплексы
Точка-У Сцяг СССР СССР ТРК з БЧ да 500 кг 36[2]
9К720 «Іскандэр» Сцяг Расіі Расія — рэакт. частка
Сцяг Беларусі Беларусь — шасi
невядома[3]
Грузавікі і цягачы
МЗКЦ-7930 Сцяг Беларусі Беларусь цягач н/д
МАЗ-6317 Сцяг Беларусі Беларусь грузавік н/д
Супрацьтанкавае ўзбраенне
9П148 «Конкурс»

9П149 «Штурм»

9К111 «Конкурс»

9К115 «Метыс»

9К111 «Фагот»

«Скіф»

«Шэршань»

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг Беларусі Беларусь

Сцяг Беларусі Беларусь

СТРК 75[2]

85[2]

н/д

н/д

н/д

н/д

н/д

Стралковая зброя
АК-74[4] Сцяг СССР СССР аўтамат н/д
АКС-74У[4] Сцяг СССР СССР аўтамат н/д
VSK-100BP[4] Сцяг Беларусі Беларусь аўтамат н/д
VSK-100[4] Сцяг Беларусі Беларусь аўтамат н/д
Пісталет Макарава[4] Сцяг СССР СССР пісталет н/д
SMAR-100BPM[4] Сцяг Беларусі Беларусь аўтамат н/д
Аўтамат Калашнікава мадэрнізаваны[4] Сцяг СССР СССР аўтамат н/д
НСВ-12,7[5] Сцяг СССР СССР станкавы кулямёт н/д
Снайперская вінтоўка Драгунава[5] Сцяг СССР СССР снайперская вінтоўка н/д
РПК-74[5] Сцяг СССР СССР ручны кулямёт н/д
ПСМ[5] Сцяг СССР СССР самазарадны пісталет н/д
Кулямёт Калашнікава[5] Сцяг СССР СССР адзіны кулямёт н/д
ГП-25[5] Сцяг СССР СССР падствольны гранатамёт н/д
АГС-17[5] Сцяг СССР СССР аўтаматычны стралковы гранатамёт н/д

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]