Беларускі кнігазбор
Беларускі кнігазбор | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | «Кнігазбор» |
Даты публікацыі | 1995 — ... |
«Беларускі кнігазбор» — кніжны праект класікі беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь ад старажытнасці да нашых дзён. Заснаваны Міжнародным Фондам «Беларускі кнігазбор» у 1995 годзе. Асноўная дзейнасць — падрыхтоўка кніг праекта[1]. Галоўны рэдактар праекта — беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Кастусь Цвірка.
У праекце «Беларускі кнігазбор» прадстаўлены найлепшыя творы мастацкай літаратуры, айчыннага літаратуразнаўства і гістарыяграфіі[2]. Праект складаецца з трох серый: мастацкая літаратура, гісторыка-літаратурныя помнікі і пераклады замежнай літаратуры. Самай маштабнай сярод іх з’яўляецца мастацкая літаратура[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]17 сакавіка 1995 года выбітнымі беларускімі навукоўцамі і пісьменнікамі як з Беларусі, так і замежжа быў створаны і зарэгістраваны Міжнародны Фонд «Беларускі кнігазбор»[3][4], галоўнай мэтай якога было — збор матэрыялаў і падрыхтоўка да друку аднайменнага 200-томнага кніжнага праекта. Ідэя была распрацавана беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам Кастусём Цвіркам[5][6]. Сярод заснавальнікаў Фонда былі: Н. Гілевіч, Р. Барадулін, С. Шушкевіч, Р. Гарэцкі, В. Зуёнак, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, А. Клышка, К. Цвірка, Г. Вінярскі, В. Кіпель, Я. Запруднік, А. Баршчэўскі, А. Каўка, В. Сёмуха і іншыя. Нязменнымі кіраўнікамі з’яўляюцца К. Цвірка (прэзідэнт, надалей кіраўнік і галоўны рэдактар) і Г. Вінярскі (выканаўчы дырэктар). У «Беларускі кнігазборы» было два філіялы — у Вільні (кір. Лілея Плыгаўка) і ў СПБ (кір. Мікалай Нікалаеў). Распачыналі дзейнасць тры чалавекі — К. Цвірка (прэзідэнт), Г. Вінярскі (выканаўчы дырэктар) і Марына Адамовіч (гал. бухгалтар і юркансультант).
У 1995 годзе была выдадзена брашура план-каталог серыі. Першай надрукаванай кнігай стала «Ян Чачот. Выбраныя творы» (1996 год)[3][6]. Першыя тамы Фонд выдаваў пры частковай дзяржсубсідыі, пазней — за ўласныя сродкі і пры дапамозе спонсараў. Наклады першых тамоў былі ад 4000 да 10000 («Філаматы і Філарэты»)[7].
У сувязі з зменамі ў заканадаўстве ў 2006 годзе змяняліся назвы з МФ «Беларускі кнігазбор» на МГА «Беларускі кнігазбор» і на МГА «Белкнігазбор». Пад канец 2018 года Аб’яднанне спыніла сваю дзейнасць, але каардынаванне працы па зборы і апрацоўцы матэрыялаў, па падрыхтоўцы да друку кніг праекта «Беларускі кнігазбор» працягвае ПУП «Кнігазбор». З запланаваных 200 на 2019 год было выдадзена каля 100 кніг[8][9]; шэраг аўтараў выдадзены ўпершыню пасля замоўчвання ў савецкія часы[10].
Выдавецкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Праект «Беларускі кнігазбор» складаецца з трох асноўных серый[1][11]:
- «Мастацкая літаратура»;
- «Гістарычна-літаратурныя помнікі»;
- «Пераклады замежнай класікі».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2019 год — у снежні 2019 года падчас, прэзентацыі 100-тага тома выдання, нагрудным знакам імя У. М. Ігнатоўскага быў адзначаны кіраўнік праекта «Беларускі кнігазбор» і ўкладальнік кніг Кастусь Цвірка. Падзяку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі атрымала ўкладальніца кніг праекта Лідзія Савік. Граматамі аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны навуковы супрацоўнік і ўкладальнікі выданняў кнігазбору Міхась Тычына, Аляксандр Бразгуноў, Тэрэза Голуб, Генадзь Вінярскі[2].
Зноскі
- ↑ а б Кнігазбор(недаступная спасылка). Oz.by. Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 10 лютага 2019.
- ↑ а б в Будовіч, Я. Стаўка на перспектыву // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: 20 снежня 2019. — В. 5054. — № 49. — С. 4.
- ↑ а б Святочная вечарына “Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”(недаступная спасылка). ЗБС «Бацькаўшчына». Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 11 лютага 2019.
- ↑ Аляксандра Дорская. Выдавец Генадзь Вінярскі: «Беларускі пісьменнік павінен сам займацца сваёй раскруткай» . Будзьма беларусамі! (6 ліпеня 2015). Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Адам Мальдзіс. Кожны том “Беларускага кнігазбору” — гэта падзея . СБ. Беларусь сегодня (17 МАЯ 2007). Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ а б “Беларускі кнігазбор” адзначае юбілей(недаступная спасылка). Народная Воля (17 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 11 лютага 2019.
- ↑ Філаматы і філарэты : зборнiк . НББ. Праверана 10 лютага 2019.
- ↑ Сяргей Шычко. Пабачыў свет 95-ы том у серыі «Беларускі кнігазбор» . Звязда (29 сакавіка 2018). Праверана 1 сакавіка 2019.
- ↑ Серия книг «Беларускі кнігазбор» . LiveLib.ru. Праверана 10 лютага 2019.
- ↑ «Кнігазбор» выдаў «Выбраныя творы» Міколы Ермаловіча . Наша Ніва (11 лістапада 2010). Праверана 10 лютага 2019.
- ↑ Іна Студзінская. “Беларускі кнігазбор” адзначае юбілей . Радыё «Свабода» (17 сакавіка 2010). Праверана 11 лютага 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Будовіч, Я. Стаўка на перспектыву // Літаратура і мастацтва : газ.. — Мн.: 20 снежня 2019. — В. 5054. — № 49. — С. 4.
- Грушэцкі, А.Л. "Беларускаму кнігазбору" - 25! // Наша слова : газ.. — Мн.: ТБМ, 25 сакавіка 2020. — В. 1476. — № 13. — С. 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка «Беларускага кнігазбору» Архівавана 22 лістапада 2016.
- «Літаратура — гэта грунт нацыі». Размова са стваральнікам «Беларускага кнігазбору» // www.svaboda.org 14 лістапада 2019
- Грушэцкі А.. «Беларускаму Кнігазбору» – 25! . Новы Час (17 сакавіка 2020).