Берлінскі вольны ўніверсітэт
Берлінскі вольны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Freie Universität Berlin | |
Арыгінальная назва | ням.: Freie Universität Berlin |
Міжнародная назва | англ.: Free University of Berlin |
Заснаваны | 1948 |
Рэктар | Günter M. Ziegler[d] |
Студэнты | 37 908[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Берлін |
Сайт | fu-berlin.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Берлінскі вольны ўніверсітэт (ням.: Freie Universität Berlin) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Берлін.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня з'яўляецца дзяржаўным даследчым універсітэтам. Вольны ўніверсітэт Берліна з'яўляецца адным з 11 самых прэстыжных нямецкіх даследчых універсітэтаў у рамках Ініцыятывы па павышэнню кваліфікацыі нямецкіх універсітэтаў. Вольны ўніверсітэт Берліна нязменна ўваходзіць у дзясятку лепшых універсітэтаў Германіі, валодаючы адмысловымі перавагамі ў галіне мастацтваў і гуманітарных навук, за якімі ідуць сацыяльныя навукі. Ён заўжды займае лідзіруючыя пазіцыі ў міжнародных універсітэцкіх рэйтынгах.
Універсітэт быў заснаваны ў Заходнім Берліне ў 1948 годзе пры падтрымцы ЗША ў пачатку Халоднай вайны як фактычны заходні працяг Універсітэта Фрыдэрыка Вільгельма, які апынуўся ва Усходнім Берліне і сутыкнуўся з моцнымі камуністычнымі рэпрэсіямі; яго назва апелюе да статусу Заходняга Берліна як часткі заходняга вольнага свету, у адрозненне ад кантраляванага камуністамі універсітэта ва Усходнім Берліне.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт біялогіі, хіміі і фармацыі
- Факультэт навук аб Зямлі
- Факультэт гісторыі і культуралогіі
- Факультэт права
- Факультэт матэматыкі і камп'ютарных навук
- Факультэт адукацыі і псіхалогіі
- Факультэт філасофіі і гуманітарных навук
- Факультэт фізікі
- Факультэт палітычных і сацыяльных навук
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт эканомікі
- Медыцынская школа «Charité» - Берлінскі медыцынскі ўніверсітэт (сумесна з Універсітэтам Гумбальта)
Зноскі
- ↑ https://www.berlin.de/sen/wissenschaft/service/leistungsberichte/fu_leistungsbericht_2022.pdf
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінскі вольны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы