Перайсці да зместу

Віктар Іванавіч Марахін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Марахін
Нараджэнне 1 мая 1958(1958-05-01) (66 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Віктар Іванавіч Марахін (нар. 1 мая 1958, Быхаў Магілёўскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык.

Скончыў Кіеўскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча сувязі (радыёінжынер), Ленінградскую ваенную акадэмію сувязі (інжынер аўтаматызаваных сістэм кіравання), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае рэгуляванне нацыянальнай эканомікі). Праходзіў ваенную службу ў якасці намесніка начальніка цэнтра брыгады сувязі Туркестанскай ваеннай акругі, начальніка выязнога аддзялення па рамонту сродкаў сувязі брыгады матэрыяльнага забеспячэння ў Афганістане, старшага памочніка начальніка сувязі дывізіі гвардзейскай танкавай арміі групы савецкіх войскаў у Германіі, вядучага інжынера, начальніка групы Ваеннага прадстаўніцтва, намесніка начальніка Ваеннага прадстаўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), дванаццаццю медалямі СССР, Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі