Луі дэ Бафрон
Луі дэ Бафрон | |
---|---|
Louis de Beaufront | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1855[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 студзеня 1935[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, эсперантыст, ідыст, эсперантолаг |
Навуковая сфера | эсперанталогія |
Вядомы як | стваральнік іда |
Член у | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луі дэ Бафрон (фр.: Louis de Beaufront; меў таксама імя Луі Эжэн Альберт Шэврэ, маркіз дэ Бафрон, фр.: Louis Eugène Albert Chevreux; 3 кастрычніка 1855, Парыж — 8 студзеня 1935, Тэзі-Глімон, на поўдзень ад Ам’ена) — французскі настаўнік эсперанта, адзін са стваральнікаў іда.
Імя яго маці было Луіза Арманда Шэврэ, імя бацькі было невядома. Маці памерла, калі хлопчыку было 12 гадоў, і ён жыў разам з родзічамі. Наяўнасць тытула маркіза выклікала сумненні.
Аб часах, калі дэ Бафрон быў студэнтам, вядома мала. Расказ пра яго юнацтва з Энцыклапедыі эсперанта быў заснаваны на артыкуле з выдаваўшагася на іда часопіса Progreso, яго напісаў сам де Бафрон, і расказ утрымлівае шэраг неверагодных фактаў. Пасля цяжкай хваробы на тыф ён робіцца хатнім настаўнікам. Дэ Бафрон пасля гаварыў, што ў той час ён спрабаваў ажыццявіць праект штучнай мовы пад назвай ад’юванта, але рукапіс, аддадзены на захаванне ў натарыят, потым знік (па чутках, з-за знішчэння ці з-за крадзяжу).
Прозвішчам дэ Бафрон ён стаў карыстацца незадоўга да таго, як стаў эсперантыстам.
Дзейнасць на карысць эсперанта
[правіць | правіць зыходнік]Бафрон стаў эсперантыстам вясною 1888 года і адразу пачаў прапагандаваць мову ў рэгіёне Тулузы і Альбі. У 1892 годзе ён выдаў першую сваю эсперантамоўную кнігу — падручнік для французаў.
Бафрон выдаваў эсперантысцкую газету L’Esperantiste і да 1908 года кіраваў арганізацыяй французскіх эсперантыстаў.
Ён быў першым чалавекам, які выпрацаваў поўную граматыку эсперанта, раз’ясняючы, як лепш выражаць на гэтай мове нацыянальныя моўныя асаблівасці і такім чынам пазбягаць небяспекі з’яўлення дыялектаў у самім эсперанта.
На працягу некалькіх гадоў ён выдаў цэлую серыю падручнікаў, зборнікаў практыкаванняў, слоўнікаў. Бафрон прыцягнуў да эсперанта шматлікіх уплывовых і вядомых асоб. За сваю працу ён быў названы «Другі бацька эсперанта».
Цягам доўгіх гадоў Бафрон разглядаўся эсперантыстамі як адзін з самых вялікіх кансерватараў, які за 20 гадоў не сказаў аніводнага слова на карысць рэформаў мовы. Ён нават атрымаў мянушку «вялікі інквізітар» з-за сваёй кансерватыўнасці. У 1894 Бафрон быў супраць тагачасных рэформ эсперанта, таму шмат хто не зразумеў яго зварот да рэформ, якія потым сталі мовай, вядомай пад назвай іда.
Рознагалоссі паміж Заменгофам і Бафронам тычыліся не мовы, а ідэалогіі, між іншым гамаранізма. Таксама, як каталіку, Бафрону не падабаліся рэлігійныя ідэі Заменгофа. Бафрон хацеў, каб эсперанта заставалася, галоўным чынам, мовай камерцыі. Ён прапанаваў Булонскую дэкларацыю, і многім здавалася, што Бафрон з’яўляецца адвакатам нейтральнасці і розуму супраць мар Заменгофа.
Адэпт іда
[правіць | правіць зыходнік]Луі Куцюра, як суддзя Дэлегацыі за выдвіжэнне міжнароднай мовы, не меў права прадстаўляць свой уласны праект; таму ён быў выдадзены пад псеўданімам «Іда». Так як аўтар не мог сам зняць маску, Бафрон згадзіўся стаць падстаўной асобай і аб’явіў: «Іда — гэта я». Праўда аб гэтай справе стала вядома толькі пасля Першай сусветнай вайны.
Бафрон з’яўляўся кіраўніком руху ідыстаў да студзеня 1917 года.
Бафрон памёр у 1935 годзе, амаль забыты, і пра яго смерць стала выпадкова вядома толькі прыхільнікам акцыдэнталя, калі яны атрымалі назад адасланы Бафрону экзэмпляр часопіса Kosmoglott з надпісам, што адрасат памёр, і каму трэба перадаць часопіс — невядома. Яго магіла, без пазначэння імя, знаходзіцца на могілках вёскі Марэсманцье, на поўдзень ад Ам’ена.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Louis de Beaufront // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ http://anno.onb.ac.at/cgi-content/anno-plus?aid=e3s&datum=19350052&query=((text:Beaufront))&ref=anno-search&seite=15
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Amouroux, J., «Kiu estas la unua franca esperantisto?», Heroldo de Esperanto 2073 (9), junio/julio 2005
- Amouroux, J., «Iom pli pri Chevreux/ (de) Beaufront, „Heroldo de Esperanto“», La Gazeto 134, januaro 2008
- Amouroux, J., «Kelkaj notoj dum legado de „Historio de Esperanto“», La Gazeto 134, januaro 2008
- Amouroux, J,. «Rememore pri Lemaire kaj Jossinet», Heroldo de Esperanto 2128 (13), septembro/oktobro 2008
- Jossinet, R., La franca savinto de Esperanto:Louis de Beaufront Архівавана 27 студзеня 2012., «Franca Esperantisto» n-ro 498, junio 1998, pp. 42–48. (speciala numero 1898—1998) — Centjara asocia Esperanta-movado en francio — Unua Kajero 1898—1926).