Пашпарт грамадзяніна Польшчы
Пашпарт грамадзяніна Польшчы (польск.: paszport) — міжнародна прызнаны праязны дакумент, які выдаецца грамадзянам Польшчы для падарожжаў у іншыя краіны, таксама можа служыць дакументам, які пацвярджае польскае грамадзянства.
Акрамя таго, што польскі пашпарт дазваляе асобе падарожнічаць за мяжу і пацвярждаць сваё грамадзянства, пашпарт таксама палягчае працэс атрымання дапамогі ад польскіх консульскіх служб за мяжой або консульскіх служб іншых краін-членаў ЕС ў выпадку адсутнасці польскага консульства.
Кожны грамадзянін Польшчы з'яўляецца адначасова і грамадзянінам Еўрапейскага саюза. Польскі пашпарт разам з нацыянальным пасведчаннем асобы (польск.: dowód osobisty) дазваляе свабодна перамяшчацца і пражываць у любой з дзяржаў ЕС, Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швейцарыі.
Па інфармацыі выдання Henley Passport Index за 2022 год, польскі пашпарт дазваляў бязвізавы ўезд у 182 краіны і разам з літоўскім і славацкім пашпартамі займаў 10-е месца па свабодзе паездак у свеце.
Выдача і тэрмін дзеяння
[правіць | правіць зыходнік]Пашпарты выдаюцца Міністэрствам унутраных спраў Польшчы, а заявы падаюцца ў ваяводскіх упраўленнях, якія маюць пашпартныя аддзелы. Пашпарты, якія выдаюцца з 2006 года, змяшчаюць біяметрычную інфармацыю і дзейнічаюць дзесяць гадоў. Пашпарты з сіняй вокладкай, выдадзеныя да 2001 года, і пашпарты з бардовай вокладкай, выдадзеныя да 2006 года, застаюцца сапраўднымі да пазначанага ў ім тэрміну дзеяння, аднак адсутнасць у іх біяметрычных функцый па сваёй сутнасці азначае, што яны маюць некалькі іншыя візавыя абмежаванні для выезду за мяжу, паколькі яны лічацца у некаторых краінах, такіх як Канада (дазваляе бязвізавы доступ толькі для грамадзян Польшчы, якія маюць біяметрычны пашпарт), такімі, якія не маюць належных функцый бяспекі.
Польскія пашпарты выдаюцца на дзесяць гадоў, у той час як для непаўналетніх яны дзейнічаюць максімум пяць гадоў.
Уладальнікі пашпартоў, выдадзеных да 13 красавіка 1993 года, якія жадаюць аднавіць свае пашпарты, патрабуюць дадатковага дакумента «Пацверджанне польскага грамадзянства», выдадзенага ўладамі адпаведнага ваяводства.
Часовыя пашпарты выдаюцца тэрмінам на адзін год.
Інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў пашпарце
[правіць | правіць зыходнік]Старонка з персанальнымі дадзенымі грамадзяніна:
- тып пашпарта
- код дзяржавы
- серыя і нумар пашпарта
- фота
- прозвішча
- имя (імёны)
- дата нараджэння
- месца нараджэння
- грамадзянства
- нумар PESEL (асабісты нумар грамадзяніна ва Усеагульнай электроннай сістэме ўліку насельніцтва)
- пол
- дата выдачы
- тэрмін дзеяння
- орган, які выдаў пашпарт
- асабісты подпіс грамадзяніна
Чып з біяметрычнымі дадзенымі грамадзяніна ў лічбавым фармаце:
- фота
- адбіткі пальцаў
Бязвізавы ўезд
[правіць | правіць зыходнік]Візавыя патрабаванні для грамадзян Польшчы — гэта адміністрацыйныя абмежаванні на ўезд уладамі іншых дзяржаў для грамадзян Польшчы. Польскія грамадзяне карыстаюцца свабодай перамяшчэння ў Еўрапейскай эканамічнай прасторы і могуць вольна падарожнічаць па ЕЭП. Па стане на 2022 год грамадзяне Польшчы мелі бязвізавы доступ або візу па прыбыцці ў 182 краіны і тэрыторыі, што паставіла польскі пашпарт на 10-е месца ў свеце па свабодзе паездак (супадае з пашпартамі Літвы і Славакіі). Грамадзяне Польшчы могуць жыць і працаваць у любой краіне ЕС, ЕЭП і Швейцарыі ў выніку права на свабоднае перамяшчэнне і пражыванне, прадастаўленага ў артыкуле 21 Дамовы аб ЕС.
Польскія грамадзяне могуць вольна падарожнічаць па наступных краінах Еўропы нават без пашпарта, маючы толькі нацыянальнае пасведчанне асобы: Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Харватыя, Кіпр, Чэхія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Ісландыя, Ірландыя, Італія, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя,
Уладальнікі польскага пашпарта маюць магчымасць бязвізавага ўезду таксама ў наступныя краіны свету: Албанія, Андора, Антыгуа і Барбуда, Аргенціна, Арменія, Аўстралія, Багамы, Барбадас, Беларусь, Беліз, Балівія, Боснія і Герцагавіна, Батсвана, Бразілія, Бруней, Канада, Каба-Вердэ, Чылі, Калумбія, Коста-Рыка, Дамініка, Дамініканская Рэспубліка, Эквадор, Сальвадор, Эсваціні, Фіджы, Гамбія, Грузія, Грэнада, Гватэмала, Гаіці, Гандурас, Ізраіль, Ямайка, Японія, Казахстан, Кірыбаці, Паўднёвая Карэя, Кыргызстан, Малайзія, Маршалавы Астравы, Маўрыкій, Мексіка, Мікранезія, Малдова, Манака, Манголія, Чарнагорыя, Марока, Новая Зеландыя, Нікарагуа, Паўночная Македонія, Аман, Палау, Панама, Парагвай, Перу, Філіпіны, Катар, Сент-Кітс і Невіс, Сент-Люсія, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Самоа, Сан-Марына, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Сенегал, Сербія, Сейшэлы, Сінгапур, Саламонавы Астравы, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Сурынам, Таджыкістан, Тайланд, Усходні Тымор, Тога, Трынідад і Табага, Туніс, Турцыя, Тувалу, Украіна, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Уругвай, Узбекістан, Вануату, Ватыкан, Венесуэла, Замбія.