Феадосій I Вялікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феадосій I Вялікі
лац.: Flavius Theodosius
лац.: Flavius Theodosius Augustus
Рымскі імператар
19 студзеня 379 — 17 студзеня 395
Папярэднік Валент
Пераемнік Ганорый (Заходняя Рымская імперыя)
Аркадзій (Усходняя Рымская імперыя)

Нараджэнне 11 студзеня 347
Смерць 17 студзеня 395 (48 гадоў)
Месца пахавання
Род Дынастыя Феадосія[d]
Імя пры нараджэнні лац.: Theodosius
Бацька Флавій Феадосій[d][4]
Маці Ферманцыя[d]
Жонка Элія Флацыла[d] і Гала[d][5][2]
Дзеці Гала Плацыдзія, Ганорый[6], Флавій Аркадзій[7], Пульхерыя[d] і Gratianus[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Феадо́сій I Вялі́кі (Флавій Феадосій; лац.: Flavius Theodosius, Theodosius Magnus, грэч. Θεοδόσιος, 11 студзеня 34717 студзеня 395) — апошні імператар адзінай Рымскай імперыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 379 годзе атрымаў уладу над ўсходняй часткай Рымскай імперыі як суправіцель імператара Грацыяна, у 394 годзе стаў кіраваць усёй Рымскай імперыяй аднаасобна. Пасля яго смерці ў 395 імперыя канчаткова падзялілася на Заходнюю частку і Усходнюю (Візантыя). Феадосій выбраў і зацвердзіў законам Нікейскую формулу хрысціянства (чым спыніў панаванне арыянства) у якасці адзінай дзяржаўнай рэлігіі імперыі. Ён стаў праследаваць (без жорсткіх рэпрэсій) іншыя рэлігійныя плыні ў хрысціянстве (ерасі) і забараніў язычніцкія культы, у выніку чаго пасля 393 года спынілася святкаванне Алімпійскіх гульняў. Дзейнасць імператара Феадосія вызначыла кірунак рэлігійнага развіцця Еўропы, за што ён атрымаў ад хрысціянскіх пісьменнікаў эпітэт Вялікі.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Hydatius Chronicle of Hydatius — 0464.
  2. а б (not translated to grc) Νέα Ἱστορία — 0444.
  3. (not translated to la) Continuation of the Chronicon of Marcellinus Comes — 0566.
  4. Любкер Ф. Theodosius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1373–1374.
  5. Gibbon E. The History of the Decline and Fall of the Roman EmpireLondon: 1776.
  6. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
  7. Любкер Ф. Arcadius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 126.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]