Цюменская вобласць
Цюменская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Тюменская область | |||||
|
|||||
Краіна | Расія | ||||
Статус | вобласць | ||||
Уваходзіць у |
Уральская федэральная акруга Заходне-Сібірскі эканамічны раён |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Цюмень | ||||
Дата ўтварэння | 14 жніўня 1944 | ||||
Губернатар | Аляксандр Віктаравіч Маор[d] | ||||
Насельніцтва (2010) |
3 430 196[1] (11-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 2,4 чал./км² | ||||
Плошча |
1 435 200 км² (3-е месца) |
||||
Часавы пояс | GMT +6 | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-TYU | ||||
Код аўтам. нумароў | 72 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цюменская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на Урале і Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Цюмень. У склад вобласці ўваходзяць Ханты-Мансійская і Ямала-Ненецкая аўтаномныя акругі.
Створана 14 жніўня 1944 года. Цюменская вобласць з’яўляецца трэцім па плошчы рэгіёнам пасля Якуціі і Краснаярскага края. Насельніцтва 3323,3 тыс. чалавек, у гарадах пражывае 77,4 %. Нацыянальны склад: рускія 71,6 %, татары 7,4 %, украінцы 6,5 %, башкіры 1,4 %, азербайджанцы 1,3 %. Буйнейшыя гарады: Цюмень, Табольск, Ішым.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Цюменская вобласць, без уліку аўтаномных акругаў, у асноўным знаходзіцца на Сярэднім Урале. Паводле плошчы яна займае трэцяе месца па Расіі, саступаючы толькі Якутыі і Краснаярскаму края, і першае месца сярод чатырох абласцей Уральскай федэральнай акругі, з улікам аўтаномных акругаў. Самая паўночная кропка Цюменскай вобласці размяшчаецца на паўвостраве Ямал — мыс Скуратава (73° 30' п. ш.), самая заходняя — ля вытокаў ракі Паўночная Сосва (58° 50' у. д.), крайняя ўсходняя — у Ніжнявартаўскім раёне ля вытокаў ракі Вах (86° 00' у. д.), крайняя паўднёвая — у Сладкоўскім раёне, на мяжы з Казахстанам (55° 10' п. ш.).
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]У Цюменскай вобласці сканцэнтравана асноўная частка запасаў нафты і газу краіны. Агульны аб’ём пошукава-разведвальных бурэнняў перавысіў 45 млн метраў. Здабыча нафты засяроджана ў сярэднім Прыоб’і. Газ здабываецца пераважна ў паўночных раёнах. Буйныя радовішчы нафты — Саматлорскае, Прыобскае, Халмагорскае, Красналенінскае, Фёдараўскае, газу — Урэнгойскае, Мядзвежае, Ямбургскае. Глыбіня залягання складае ад 700 м да 4 км. Акрамя таго ў рэгіёне здзяйняецца здабыча торфу, сапрапэляў, кварцавых пяскоў, вапнякоў. Разведана каля 400 радовішчаў сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
Рудныя карысныя выкапні і каштоўныя камяні адкрыты на ўсходнім схіле Прыпалярнага і Палярнага Урала (у прыватнасці, радовішчы свінцу, медзі, храмітаў).
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па тэрыторыі вобласці працякае звыш за 70 тысячы вадацёкаў працягласцю больш за 10 км, іхняя сумарная даўжыня складае 584 400 км. Найбуйнейшыя рэкі вобласці — Об (185 км³/год) і Іртыш (36,5 км³/год) — маюць суднаходнае значэнне. У вобласці размешчана прыкладна 70 тысяч азёраў. На поўначы і ў цэнтральнай частцы распаўсюджаныя тэрмакарставыя і балотныя азёры, на поўдні — бясцёкавыя салёныя вадаёмы ў паніжэннях рэльефу.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Усерасійскім перапісам насельніцтва 2010 года ў вобласці пражываюць 3 430 196 чалавек. Большасць насельніцтва складаюць рускія, сярод нацыянальных меншасцей буйную долю складаюць татары і украінцы.
Карэнныя народнасці складаюць ненцы, ханты, мансі, селькупы, сібірскія татары.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Паводле аб’ёму вырабленай прамысловай прадукцыі вобласць займае першае месца ў Расіі. Асноўнай галіной спецыялізацыі з’яўляецца паліўная прамысловасць, на долю якой прыпадае 86,4 % аб’ёму прамысловай вытворчасці вобласці. Значная частка нафты (64 %) і газу (91 %) краіны здабываецца ў Цюменскай вобласці. За 2003 год здабыта 283 млн тон нафты і газавага кандэнсату, 564 млрд м³ прыроднага газу.
Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны ажыццяўляецца заводамі ў гарадох Губкінскім, Мураўленка, Сургуце; Белазерскім і Паўднёва-Балыскім ГПЗ. У Табольску размешчана найбуйнейшае ў Расіі прадпрыемства нафтахімічнай прамысловасці — Табольскі нафтахімічны камбінат[2]. У яго склад уваходзяць некалькі магутных вытворчасцей па перапрацоўцы нафты і газу.
Каэфіцыент спецыялізацыі па нафце складае 30, па газу — 41. Асноўная накіраванасць прадпрыемстваў машынабудавання (3,6 %): нафтапрамысловая, геолагаразведвальная, нафтаперапрацоўчае абсталяванне, трактарныя прычэпы, дрэваапрацоўчыя станкі.
Сельская гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Вобласць адрозніваецца суровымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, 90 % тэрыторыі аднесена да раёнаў Крайняй Поўначы ці прыраўнанае да іх. Толькі 3 % тэрыторыі вобласці займаюць сельскагаспадарчыя вучасткі. Больш спрыяльныя кліматычныя ўмовы поўдня дазваляюць вырошчваць збожжа, бульбу, гародніну, грубыя і сакавітыя кормы. Наяўнасць вялікіх плошчаў сенакосаў і пашы стварае спрыяльныя ўмовы для малочна-мясной жывёлагадоўлі. Тут вырабляецца каля 80 % сельскагаспадарчай прадукцыі вобласці. Сельскагаспадарчыя арганізацыі аўтаномных акругаў спецыялізуюцца на вытворчасці малака, яек, агародніны абароненага грунту. Развітыя традыцыйныя для карэнных народаў Поўначы промыслы — аленегадоўля і рыбалоўства.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года Архівавана 18 жніўня 2011..
- ↑ МРЦБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2020. Праверана 2 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Цюменская вобласць на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 4 сакавіка 2009.