Горад Ліда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ліда
Lion-Lida.JPG
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 53°53′00″ пн. ш. 25°18′00″ у. д. / 53.883333° пн. ш. 25.3° у. д. (G) (O) (Я)53°53′00″ пн. ш. 25°18′00″ у. д. / 53.883333° пн. ш. 25.3° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
142 м
Насельніцтва
96 500 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Паштовы індэкс
231300
Афіцыйны сайт
Ліда (Беларусь)
Ліда
Ліда
Ліда (Гродзенская вобласць)
Ліда
Ліда

Лі́да — горад у Гродзенскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Лідскага раёна, на рацэ Лідзея (басейн Нёмана). Вузел чыгунак і аўтадарог на Вільнюс, Баранавічы, Гродна, Маладзечна. Насельніцтва 95,8 тыс. чал. (2009).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Датай узнікнення Ліды лічаць 1323 год — пачатак узвядзення Лідскага замка, вакол якога паступова вырас горад. Ліда належала непасрэдна вялікім князям Гедзіміну, Кейстуту, Альгерду, Ягайле, Вітаўту; у 1396-99 у Лідзе жыў беглы татарскі хан Тахтамыш. З 1384 неаднаразова падвяргалася нападам крыжакоў. У 15-16 ст. горад быў значным цэнтрам рамяства і гандлю, звязаны з Вільняй, Навагрудкам, Менскам, Полацкам. У гэты час горад складаўся з рыначнай плошчы і 4 вуліц, да яго прымыкала прадмесце Зарэчча. З 1568 цэнтр Лідскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. У 1590 атрымала магдэбургскае права і герб. З 2-ой паловы 17 ст. ў выніку войн з Расіяй і Швецыяй Ліда прыйшла ў заняпад, але з сярэдзіны 18 ст. пачалося гаспадарчае ажыўленне.

З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета Слонімскай губерні, у 1797 уваходзіла ў Літоўскую, з 1801 — Гродзенскую і з 1842 — Віленскую губерні. У канцы 19 ст. дзейнічалі бровары, гарбарныя і іншыя прадпрыемствы, пракладзена першая чыгуначная лінія.

У 1-ую сусветную вайну Ліда была акупавана германскімі войскамі. Восенню 1918 сфарміравалася Самаабарона Лідскай зямлі — польская ваенная арганізацыя[1]. Пасля капітуляцыі Германіі ў вайне і вываду яе войск за ўладу змагаліся «Літоўская тарыба», польскія легіянеры, бальшавікі, прадстаўнікі яўрэйскіх партый. 29 снежня 1918 бальшавікі стварылі Часовы рэвалюцыйны камітэт, які абвясціў сябе адзіным органам улады ў горадзе і павеце. Рэўком з дапамогай рабочых захапіў зброю, якая была закуплена «Тарыбай» і стварыў атрад міліцыі (100 чалавек). У рукі рэўкома перайшлі гарадская электрастанцыя, тэлефон, тэлеграф, чыгуначны вузел. У студзені 1919 польскія легіянеры падышлі да Ліды. Рэўком арганізаваў абарону горада. Вечарам 5 студзеня 1919 ў горад уступіў перадавы атрад Чырвонай Арміі. Легіянеры вымушаны былі адступіць. 10 студзеня ў Ліду ўвайшлі чырвонаармейцы 3-га Сядлецкага палка. Лідскі Часовы рэвалюцыйны камітэт быў прызнаны органам савецкай улады і пераўтвораны ў Лідскі павятовы ваенна-рэвалюцынны камітэт. Аднак 16 красавіка 1919 войскі палякаў трыма калонамі пачалі наступ на Ліду. Пад іх націскам часці Чырвонай Арміі адыходзілі. 17 сакавіка бой распачаўся на вуліцах Ліды. Горад двойчы пераходзіў з рук у рукі. Былі забіты ці трапілі за краты многія актывісты савецкай улады.[2] Змаганне за Ліду завяршылася перамогай Польскага войска. Палякам удалося здабыць бальшавіцкі ваенны цягнік, некалькі іншых цягнікоў, шмат зброі і амуніцыі.[3]

7 чэрвеня 1919 горад разам з усім Лідскім паветам увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай управы Усходніх земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[4]. Вясной 1920 Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне. 17 ліпеня была занята Ліда. Улада ў горадзе і павеце перайшла ў рукі Лідскага павятовага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Войскі Польшчы перайшлі ў наступленне ў жніўні 1921. 30 верасня Чырвоная Армія вымушана была пакінуць Ліду.

У 1921—1939 горад у складзе Польшчы, цэнтр павета ў Навагрудскім ваяводстве. Найвялікшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, маючым значэнне як вытворца гумовага абутку на цэлую Польшчу, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў 1929. Працавалі таксама іншыя прадпрыемствы: па вытворчасці сельскагаспадарчых прылад, вырабаў з дроту, гумы, вытворчасці піва і алею, дзейнічалі кафлярні, тартакі, пякарні. У 1930 на прамысловых прадпрыемствах Ліды было занята каля 800 чал., з іх трэцюю частку складалі працаўнікі «Ардалю». З 1935 выдаваўся рэгіянальны краязнаўчы штомесячнік «Ziemia Lidzka».

З 1939 разам з Заходняй Беларуссю далучана да БССР, з 15 студзеня 1940 цэнтр Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці і горад абласнога падначалення. У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 па 9 ліпеня 1944 горад акупіраваны нямецкімі войскамі, акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 25,1 тыс. чалавек. Дзейнічала патрыятычнае падполле. З 20 верасня 1944 Ліда цэнтр раёна ў складзе Гродзенскай вобласці. У пасляваенныя дзесяцігоддзі ў Лідзе пабудаваны новыя вялікія прамысловыя прадпрыемствы, з'явіліся новыя ўстановы адукацыі і аховы здароўя, ішло інтэнсіўнае жыллёвае будаўніцтва.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Крыжаўзвіжанскі касцёл
  • 1897 — 8,6 тыс. чал.
  • 1914 — 18 тыс. чал.
  • 1999 — 100,7 тыс. чал.
  • 2006 — 96,5 тыс. чал.
  • 2009 — 95,8 тыс. чал.
  • 2013 — 99,4 тыс. чал.

Нацыянальны склад (перапіс 1999, %): беларусы — 44,2, палякі — 38,3, рускія — 14,0, украінцы — 2,6.

Рэлігійны склад: праваслаўныя, каталікі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Гасцініца «Ліда»

Прадпрыемствы машынабудавання (ААТ «Лідсельмаш», ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ "Лідскія аўтобусы «Нёман»), харчовай (ААТ «Лідскае піва», ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты», ААТ «Лідахлебапродукт», ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» і інш.), хімічнай (ААТ «Лакафарба»), дрэваапрацоўчай (Лідская мэблевая фабрыка), будаўнічых матэрыялаў (ААТ «Лідабудматэрыялы»), абутковай (ААТ «Лідская абутковая фабрыка») прамысловасці. Іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы ў Лідзе: РУП "Завод «Оптык», Лідскі завод электратэхнічных вырабаў, ЗП «Белтэкс-Оптык», ЗАТ «Белеўратара», ЗАТ «Каскад».

Гасцініцы «Ліда», «Кантынент». Ліда — цэнтр турызму нацыянальнага значэння.

Адукацыя, культура, спорт[правіць | правіць зыходнік]

Лядовы палац

У горадзе 14 сярэдніх школ, гімназія, ліцэй, Лідскі каледж, музвучылішча, 2 ПТВ.

Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Народны тэатр.

Кінатэатр «Юбілейны». Лядовы палац.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Лідскі замак
Помнік Францыску Скарыну, скульпт. Валяр'ян Янушкевіч

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя грамадзяне горада[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.
  2. Памяць... С. 139-140.
  3. Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. С. 89−90
  4. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]