Аўгуст Саксонскі
З Вікіпедыя.
Аўгуст Саксонскі, Аўгуст Сас, Фрыдрых Аўгуст ІІ, Аўгуст ІІІ (17 кастрычніка 1696, Дрэздэн — 5 кастрычніка 1763), курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1733–1763). Сын Аўгуста Моцнага.
Пасля смерці 1 лютага 1733 Аўгуста Моцнага было абвешчанае беcкаралеўе. На каралеўскі сталец з дапамогай Францыі прэтэндаваў Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст хоць і не меў вялікай падтрымкі ў Рэчы Паспалітай, пачаў з дапамогай Расіі здабываць сабе карону. 20-тысячнае расійскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібы пачала свой рух і невялікая француская дапамога Ляшчынскаму, ён сам пераапрануўшыя гандляром праехаў праз Германію і нечакана для ўсіх з'явіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысяч шляхты. 12 верасня 1733 прымас абвясціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было і ён не мог супрацьстаяць расійскім войскам, якія праз некалькі дзён з'явілася каля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў Гданьск, каб чакаць францускай дапамогі. 5 кастрычніка 1733 у Кракаве з дапамогай расійскіх войскаў новым каралём быў абраны і неўзабаве каранаваны Аўгуст Саксонскі.
Пры Аўгусту ажывілася культурнае і эканамічнае жыццё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго валадарання ў краіне пашырылася феадальная анархія, пачаўся палітычны крызіс. Цэнтральная ўлада не дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3-за дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасць ад суседніх дзяржаў, асабліва Расіі. Валадарства саксонскай дынастыі, і ў прыватнасці Аўгуста Саса, не мінула бязследна і для простага люду, нарадзіўшы каларытныя прымаўкі, напрыклад, "За караля Саса наеліся хлеба і мяса", "За караля Саса папушчай паса".
[правіць] У Сеціве
|
|
|
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пржэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны | |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |
[правіць] Літаратура
- Cieślak E. Stanisław Leszczyński. Wrocław, 1994.

