Светлагорскі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат змяніў: fr:Raïon de Svetlahorsk
→‎Сучасны стан: дапаўненне
Радок 65: Радок 65:


Дзейнічаюць 38 дашкольных, 33 агульнаадукацыйныя, 5 пазашкольных устаноў, 2 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты ([[2007]]/[[2008|08]] н. г.); [[2 (лік)|2]] прафесійна-[[Тэхніка|тэхнічныя]] навучальныя установы, індустрыяльны каледж, філіял Інстытута [[Кіраванне|кіравання]] і прадпрымальніцтва. 5 дзіцячых мастацкіх школ; 42 бібліятэкі; 46 цэнтраў, дамоў культуры і клубаў; [[Кіно|кіна]]-відэасетка. Музей, дом рамёстваў, карцінная галерея. 6 [[Спорт|спартыўных]] школ, 3 стадыёна. У медыцынскім аб'яднанні – болей за 40 устаноў аховы [[Здароўе|здароўя]]. [[Санаторый]] "[[Серабро|Сярэбраныя]] ключы".
Дзейнічаюць 38 дашкольных, 33 агульнаадукацыйныя, 5 пазашкольных устаноў, 2 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты ([[2007]]/[[2008|08]] н. г.); [[2 (лік)|2]] прафесійна-[[Тэхніка|тэхнічныя]] навучальныя установы, індустрыяльны каледж, філіял Інстытута [[Кіраванне|кіравання]] і прадпрымальніцтва. 5 дзіцячых мастацкіх школ; 42 бібліятэкі; 46 цэнтраў, дамоў культуры і клубаў; [[Кіно|кіна]]-відэасетка. Музей, дом рамёстваў, карцінная галерея. 6 [[Спорт|спартыўных]] школ, 3 стадыёна. У медыцынскім аб'яднанні – болей за 40 устаноў аховы [[Здароўе|здароўя]]. [[Санаторый]] "[[Серабро|Сярэбраныя]] ключы".

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна — 1449,6 тыс. бел. руб. ([[студзень]] — [[травень]] [[2011]] г.)<ref>[[http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?mod=news&id=400 Пяцігодка прайшла дарма.]]</ref>.


== Славутасці ==
== Славутасці ==

Версія ад 13:35, 22 жніўня 2011

Светлагорскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Уключае Сцяг г. Светлагорска г. Светлагорск,
Сцяг г. п. Парычы г. п. Парычы,
р. п. Сасновы Бор,
6 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Герб г. Светлагорск Светлагорск
Дата ўтварэння 29 ліпеня 1961
Кіраўнік Дзмітрый Анатолевіч Шабетнік[d]
Афіцыйная мова Родная мова: беларуская 58,54 %, руская 39,04 %
Размаўляюць дома: беларуская 22,95 %, руская 72,79 %[1]беларуская, руская
Насельніцтва (2009)
90 125 чал.[1] (4-е месца)
Шчыльнасць 47,49 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,62 %,
рускія — 8,68 %,
украінцы — 1,73 %,
іншыя — 0,97 %[1]
Канфесійны склад Хрысціянскі крыж хрысціянеправаслаўныя, католікі, інш.
Плошча 1 899,91[2]
(11-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
128 м[3]
Светлагорскі раён на карце
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шаблон:Вызн — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці, Рэспубліка Беларусь. Адміністрацыйны цэнтрг. Светлагорск.

Размешчаны на поўначы вобласці, на раўніне Гомельскае Палессе, паўночная частка — на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне. Клімат — умерана-кантынентальны. Працякае р. Бярэзіна з прытокамі.

Мяжуе з раёнамі: на поўначы — з Бабруйскім (Магілёўскай вобласці), на ўсходзе — са Жлобінскім, на паўднёвым усходзе — з Рэчыцкім, на паўднёвым захадзе — з Калінкавіцкім, на захадзе — з Акцябрскім. У раёне — г. Светлагорск, гарадскі пасёлак Парычы, рабочы пасёлак Сасновы Бор; 101 сельскі населены пункт, 6 сельскіх Саветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Чыркавіцкі.

Гісторыя

З 1639 г. ў гістарычных крыніцах узгадваецца Парыцкі двор — тэрыторыя, якая ўключала ў сябе большую частку сучаснага Светлагорскага раёна, у тым ліку в. Шацілкі (цяпер г. Светлагорск). Парыцкі двор існаваў да 1793 г., знаходзіўся ў Бабруйскім старостве Рэчыцкага павету Вялікага Княства Літоўскага, Рэч Паспалітая.

З 22 ліпеня 1793, у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай, тэрыторыя раёна — у складзе Расійскай Імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. З 1886 г. вядома Парыцкая воласць.

17 ліпеня 1924 утвораны Парыцкі раён, 9 чэрвеня 1960 г. цэнтр раёна перанесены ў г. п. Шацілкі. 29 ліпеня 1961 гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[4], а раён перайменаваны ў Светлагорскі.

Сучасны стан

У раёне — прадпрыемствы нафтаздабываючай, электраэнергетычнай, хімічнай, цэлюлозна-папяровай і інш. прамысловасці. Сельская гаспадарка спецыялізуецца ў асноўным на жывёлагадоўлі, збожжавых і кармавых культурах, вырошчванні бульбы. Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка ЖлобінКалінкавічы, аўтадарогі БабруйскМазыр, Жлобін — Светлагорск, Акцябрскі — Парычы — Рэчыца.

Дзейнічаюць 38 дашкольных, 33 агульнаадукацыйныя, 5 пазашкольных устаноў, 2 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты (2007/08 н. г.); 2 прафесійна-тэхнічныя навучальныя установы, індустрыяльны каледж, філіял Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. 5 дзіцячых мастацкіх школ; 42 бібліятэкі; 46 цэнтраў, дамоў культуры і клубаў; кіна-відэасетка. Музей, дом рамёстваў, карцінная галерея. 6 спартыўных школ, 3 стадыёна. У медыцынскім аб'яднанні – болей за 40 устаноў аховы здароўя. Санаторый "Сярэбраныя ключы".

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна — 1449,6 тыс. бел. руб. (студзеньтравень 2011 г.)[5].

Славутасці

Знакамітыя ўраджэнцы раёна: акадэмік С. М. Некрашэвіч — ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі); М. А. Міцкевіч — тэатральны рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі; П. М. Стэфаноўскі — лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза, Васіль Цімафеевіч Якавенка і інш.

Сярод старадаўніх славутасцей у раёне — Здудзіцкі каменны крыж. У 17 ст. на тэрыторыі раёна знаходзіўся г. Казімір, які меў Магдэбургскае права; аб ім нагадвае Каралёваслабодскі камень з крыжом.

Гл. таксама

Галерэя

Зноскі

Літаратура

  • БУДРЭВІЧ Г. Я., ПАЎЛАВЕЦ Р. Р. Светлагорскі раён / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн., 2002. С. 254.
  • Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
  • КЕРНАЖЫЦКІ К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. Мн., 1931.
  • Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга. Мн., 1995. (С. 313 – 316.)
  • Памяць. Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 2000.
  • Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн. 2004.
  • Парыцкі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. Мн., 1999. С. 423 – 424.
  • Путешествуйте по Белоруссии. Мн. 1980. (С. 160 – 162.)
  • Светлагорскі раён / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 334 – 336.
  • Светлагорскі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 258.

У Сеціве