Крычаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крычаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Крычаў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Сяргей Мікалаевіч Шацкі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 60,66 %, руская 36,28 %
Размаўляюць дома: беларуская 19,25 %, руская 76,78 %[2]
Насельніцтва (2009)
35 133 чал.[2] (5-е месца)
Шчыльнасць 45,18 чал./км² (1-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 92,16 %,
рускія — 6,41 %,
іншыя — 1,43 %[2]
Плошча 777,54[3]
(20-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
173 м[4]
Крычаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крычаўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Крычаў.

Геаграфія

Размешчаны на ўсходзе Магілёўскай вобласці. Плошча 800 км².

Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі Асцёр, Чорная Натапа, Волчас, Мяртвіца, Бялянка, Добрасць, Худабычка і Лабжанка, Жураўка.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года, у 1962 годзе быў скасаваны, у 1965 годзе адноўлены. З 1966 года ў цяперашніх межах.

У 1786 г. рускі генерал-маёр А. К. Меер падрыхтаваў «Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства», дзе апісаў прыроду, побыт і культуру жыхароў сучасных Крычаўскага, Клімавіцкага , Хоцімскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага раёнаў Беларусі. Рукапіс захоўваецца ў Казанскім універсітэце. Апублікаваная з скарачэннямі Е. Р. Раманавым у «Магілёўскай даўніны», 1901, вып. 2.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна складае 35 500 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 26800. Усяго налічваецца каля 110 населеных пунктаў.

Гаспадарка

Прамысловасць Крычаўшчыны прадстаўлена наступнымі галінамі: паліўна-энергетычная, дрэваапрацоўчая, хімічная і харчовая.

Асноўнымі напрамкамі ў развіцці сельскай гаспадаркі раёна з’яўляецца вытворчасць збожжавых, бульбы, льну і мясамалочная вытворчасць. Сельскагаспадарчыя землі ў раёне займаюць 46,7 тыс.га, што складае 50 % агульнай зямельнай плошчы. У раёне працуюць 10 сельгаспрадпрадпрыемстваў: 9 с/г кааператываў замест былых калгасау (СВК), унітарнае камунальнае сельгаспрадпрыемства (УКСП)"Крычаўскае", 6 фермерских гаспадарак. Дзейнічаюць таксама прадпрыемствы, абслугоўваючыя сельскую гаспадарку раёна: гэта «Крычаўаграпрамтэхзаб», ААТ «Крычаўвадгас». Працуюць прадпрыемствы перапрацоўкі с/г прадукцыі: ААТ «Крычаўскі масларобчы маслазавод», мясакамбінат, Краснабудскі спіртзавод.

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгункі Орша — Унеча і Магілёў — Рослаўль, а таксама аўтадарогі Бабруйск — Крычаў — Рослаўль, Крычаў — Мсціслаў.

Славутасці

  • Замкавая гара
  • Палац Пацёмкіна
  • Васкрасенскі храм
  • Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца
  • Пакроўскі храм
  • Вародзькаўскі касцёл

Старшыні райвыканкама

Вядомыя ўраджэнцы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Спасылкі