Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь
Ваенна-паветранныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Гады існавання | з 1 чэрвеня 1992 года па цяперашні час |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Уваходзіць у | Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь |
Тып | Узброеныя сілы |
Удзел у | Французска-івуарскі канфлікт, Канфлікт у Ківу |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Ігар Голуб[1] |
Вае́нна-паве́траныя сі́лы і во́йскі сýпрацьпаветранай абаро́ны Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброенных сілаў Рэспублікі Беларусь.
15 чэрвеня 1992 года на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР было сфармiравана Камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь, а 1 жніўня 1992 года на базе ўпраўлення СПА ЧБВА і 11-га корпуса 2-й Асобнай арміі Войскаў СПА СССР было сфармiравана Камандаванне Войскаў СПА Рэспублікі Беларусь.
Арганізацыйна ВПС і войскі СПА складаюцца з АТК, воінскіх часцей непасрэднага падпарадкавання, аператыўнага, тэхнічнага і тылавога забеспячэння.
Задачы
Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны як від Узброеных Сіл прызначаны для абароны цэнтраў, раёнаў, аб’ектаў, групіровак войскаў ад удараў праціўніка з паветра, а таксама для паражэння аб’ектаў, ваенна-эканамічнага патэнцыяла і войскаў праціўніка, агнявой падтрымкі і забеспячэння баявых дзеянняў Сухапутных войскаў.
Структура
ВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:
- ВПС,
- супраць-паветраныя войскі,
- радыётэхнічныя войскі,
- спецыяльныя войскі і службы.
Гiсторыя
- Вясна 1992: стварэнне ўласных Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь пасля распаду СССР.
- 15 чэрвеня 1992 года: на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР было сфармавана камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь.
- 1 жніўня 1992: на аснове ўпраўлення СПА Беларускай ваеннай акругі і 2-й асобнай арміі СПА было сфармавана камандаванне Войскаў СПА Рэспублікі Беларусь.
- 2000: Войскі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
- 2001: ВПС і войскі СПА Беларусі былі аб’яднаны ў адзін від узброеных сіл[2].
- 4 і 10 сакавіка 2005: 3 лётчыка ВПС Рэспублікі Беларусь усталявалі на 2 МіГ-29БМ 15 сусветных авіяцыйных рэкордаў па часе набору вышыні 3000, 6000, 9000 і 12 000 м без нагрузкі і з нагрузкай у 1000 і 2000 кг, а таксама па дасягненню хуткасці палёту па замкнёным маршруце працягласцю 100, 500 і 1000 км без нагрузкі[3].
Баявы склад
Абазначэнне фарміравання або часткі | Узбраенне | Месца размяшкання |
---|---|---|
Камандванне Ваенна-паветраных сіл и войскаў СПА | Мінск | |
61-я знішчальная авіябаза | МіГ-29, Су-30СМ | Баранавічы |
50-я змяшаная авіябаза | Іл-76МД,
Ан-26, Мі-8, Мі-24 |
Мачулішчы |
116-я штурмавая авіяцыйная база
(1 лістапада 2014 г. у склад базы ўвайшоў 206-ы цэнтр падрыхтоўкі лётнага саставу)[4] |
СУ-25, L-39, Як-130, | Ліда |
483-я база аховы, абслугоўвання і забеспячэння | Мінск | |
8-я радыётэхнічная брыгада | Баранавічы | |
49-я радыётэхнічная брыгада | Мачулішчы | |
56-ы асобны полк сувязі | Мінск | |
83-і асобны інжынерна-аэрадромны полк | Бабруйск | |
15-я зенітна-ракетная брыгада | С-300ПС | Фаніпаль |
115-я зенітна-ракетная брыгада | С-300ПС | Брэст |
120-я зенітна-ракетная брыгада | Бук, Тор-М2 | Баранавічы |
377-й зенітна-ракетны полк | С-200, С-300 | Полацк |
740-я зенітная ракетная брыгада | Аса-АКМ | Барысаў |
147‑я зенітна-ракетная брыгада | С-300В | Бабруйск |
825-ы зенітна-ракетны полк | С-200 | Полацк |
1146-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк | Тор-М2Э | Варняны Астравецкі раён |
16‑ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбы | Бяроза | |
276‑ы асобны батальён аховы і абслугоўвання аэрадрому | Баравуха | |
210-ы авіяцыйны палігон | Ружаны | |
174‑ы навучальны палігон | Даманава Івацэвіцкі раён | |
223-і цэнтр авіяцыйная медыцыны | Мачулішчы | |
570‑ы цэнтр арганізацыі паветранага руху | аэрапорт Мінск | |
3666‑й авіяцыйна-тэхнічны склад | Слуцк |
Узбраенне ВПС i СПА
Тып | Выява | Вытворца | Колькасць | Нататкі | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Самалёты | ||||||
Баявыя самалёты | ||||||
МіГ-29 БМ | Беларусь/ СССР | 28[9]
6[9] |
Лёгкі франтавы вынішчальнік беларускай мадыфікацыі, пакаленне 4+. МіГ-29БМ атрымалі магчымасць дазапраўкі ў паветры, прымянення ракет «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, ракет «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ, супрацькарабельных ракет Х-31А/П, кіраваных авіяцыйных бомбаў КАБ-500Кр/Л з лазерным навядзеннем. | |||
Су-25К | СССР | 22[9] | Штурмавік падтрымкі наземных войскаў. Склад авіяцыйнага ўзбраення ўключае: авіяцыйныя бомбы, некіруемыя ракеты С-5/С-8, кіраваныя авіяцыйныя ракеты класа «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ і «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, убудаваную гарматным ўстаноўку ГШ-30-2, 4 падвесныя гарматныя кантэйнеры калібра 23 мм, аўтаматы пастаноўкі пасіўных перашкод АСО-2В. Яшчэ каля 20 адзінак знаходзяцца ў рэзерве. | |||
Су-27 | СССР | 17[10] 4[10] |
Шматмэтавы вынішчальнік 4-га пакалення. Зняты з узброення і знаходзіцца на захоўванні праз нямэтазгоднасць і дарагавізну рамонту | |||
Су-30СМ | Файл:1548919756 su-30-belarus.jpg | Расія | 4 (12 замоўлена агулам)[11] | Двухмясцовы шматмэтавы вынішчальнік заваявання панавання ў паветры пакалення 4+. Пастаўка адбудзецца ў 3 этапа, па 4 машыны ў год па факту аплаты. | ||
Транспартныя самалёты | ||||||
Іл-76МД | СССР | 11(2+9) [9] | 2 у вайсках, астатнія 9 грамадзянскіх даступны для ваенных задач пры неабходнасці | |||
Ан-26 | Файл:An-26VPSBelarus.jpg | СССР | 4[9] | Трнспартны самалёт | ||
Навучальныя самалёты | ||||||
Як-130 | Файл:D-pichugin-yak-130-rb-75.jpg | Расія | 12 | Навучальна-баявы самалёт, можа выкарыстоўвацца ў якасці лёгкага штурмавіка. Узбраенне Як-130:
ракеты класа «паветра — паветра» Р-73,высокадакладныя карэктуемыя авіяцыйныя бомбы KAБ-500Кр з тэлевізійнай сістэмай навядзення; авіяцыйныя бомбы калібра 50, 100, 250, 500 кг; кантэйнеры з некіравальнымі авіяцыйнымі ракетамі С-8 і падвесны кантэйнер з гарматай ГШ-23Л. | ||
L-39 | ЧССР | 10 | Выкарыстоўваюцца ў якасці навучальных, а таксама для паказальных выступаў пілатажнай групы «Белая Русь». | |||
Верталёты | ||||||
Ударныя верталёты | ||||||
Мі-24В/П | Файл:Mi24pBelarus.jpg | СССР | 12
8 |
Дакладныя дадзеныя адсутнічаюць.
Як мінімум, актыўна выкарыстоўваецца 8 машын баявых мадыфікацый (Мі-24В/П). Агулам у краіне павінна быць каля 20 адзінак, сярод якіх як мінімум 2 камандзірскіх (Мі-24К) і 6 машын РХБВ (Мі-24Р). | ||
Транспартныя верталёты | ||||||
Мі-26 | СССР | 6 | Выкарыстоўваюцца МНС Рэспублікі Беларусь, могуць выконваць вайсковыя задачы | |||
Мі-8 | Файл:HeliMi8BelarusVPS.jpg | СССР | 8
12 |
8 адзінак транспартных Мі-8.
12 адзінак Мі-8 МТВ-5 набыты ў РФ у рамках праграмы па ўзброенню на 2016-2020-ыя годы. Выкарыстоўваюцца для дастаўкі дэсанту і яго падтрымкі. Нясуць блокі некіруемых ракет 80 мм, кулямёт 12,7 мм. | ||
Выведвальныя верталёты | ||||||
СПА | ||||||
С-300ПС | Файл:S300psBLR.jpg | СССР | 16 дывізіёнаў | Асноўны элемент супраць-паветранай абароны Рэспублікі Беларусь | ||
ЗРК «Бук» | Беларусь/ СССР |
4 дывізіёна | Беларуская мадыфікацыя. | |||
ЗРК «Аса» | СССР | 6 дывізіёнаў | ||||
Тор-М2Э | Файл:Tor-M2EBLR.jpg | Расія | 20 (5 батарэй)[12] | На ўзброенні 1146-й гвардзейскага зенітна-ракетнага палку (ахова БелАЭС). | ||
С-125 (Печора-2Т/2ТМ, беларуская мадэрнiзацыя) | Беларусь СССР |
У рэзерве |
Перспектыўная тэхніка:
СПА | ||||
---|---|---|---|---|
Назва | Выява | Выробнік | Колькасць | Нататкі |
9А33-Б «Аса» | Беларусь | Беларуская мадыфікацыя комплексу 9А33 Аса з новым радыё-электронным абсталяваннем, шассі МАЗ-6317. Здольны хбіваць бязпілотнікі. | ||
Бук-МБ3К | Беларусь | |||
ЗРК Трыа | Беларусь | Комплекс складаецца з 4 машын: КШМ, мадэрнізаваная Страла-10 з ракетамі Р-60БМ, мадыфікаваная ЗСУ-23-4 Шылка з новым комплексам оптыка-электроннага абсталявання і робата Берсерк з пушкай ГШГ-7,62. |
Катастрофы
Усяго за час існавання беларускія ВПС страцілі ў катастрофах 10 лётчыкаў, 7 самалётаў і 2 верталёта (па стане на красавік 2016 года ўключна):
- 23 мая 1996 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік Су-27. Пілот Уладзімір Карват — загінуў. Лётчыку пасмяротна было прысвоена званне «Герой Беларусі» за тое, што адвёў машыну ад населенага пункта;
- 19 мая 1997 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-17. Лётчык-выпрабавальнік Сяргей Паграбан загінуў;
- 30 жніўня 2009 года падчас выступу на авіяцыйным шоў у польскім горадзе Радам разбіўся Су-27УБМ. Загінулі намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч;
- 21 красавіка 2010 года падчас трэніровачнага палёту ў раёне Ружан (Пружанскі раён) сутыкнуліся ў паветры два зьнішчальніка МіГ-29. Пілот аднаго з самалётаў здолеў катапультавацца. Іншы знішчальнік здолеў прызямліцца на аэрадроме;
- 23 верасня 2010 года ў Ганцавіцкім раёне падчас выканання пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу МіГ-29. Загінулі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла;
- 29 лістапада 2011 года на аэрадроме «Пружаны» пры выканання трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу Мі-24. Ахвярамі катастрофы сталі тры члены экіпажа: маёр Алег Кахно, капітан Дзяніс Глушчанка, капітан Валерый Бабко;
- 12 чэрвеня 2012 года на палігоне «Нёман» пад Лідай разбіўся Су-25. Загінуў пілот — падпалкоўнік Мікалай Грыднеў;
- 30 верасня 2014 года ў Лідскім раёне ўпаў штурмавік Су-25. Лётчык выжыў;
- 11 лістапада 2014 года ў Ляхавіцкім раёне ўпаў МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы. Лётчык катапультаваўся і выжыў. Прычына — пажар, выкліканы кароткім замыканнем з-за парушэння цэласнасці ізаляцыі ад трэння жгута і трубаправода;
- 25 красавіка 2016 года падчас планавай пасадкі на пляцоўку прызямлення па-за аэрадромам ў 6 кіламетрах ад Мазыра адбылася аварыя верталёта Мі-24П 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Экіпаж верталёта застаўся жывы;
- 27 студзеня 2017 года ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў раёне Рутшуру збітыя (па некаторых дадзеных, аварыя адбылася па тэхнічных прычынах) два верталёта Мі-24, на адным з якіх былі трое беларускіх ваенных спецыялістаў, якія займаліся падрыхтоўкай лётчыкаў і тэхнікаў кангалезскіх ваенна-паветраных сіл. Усе беларусы выжылі, але былі шпіталізаваны ў медустанову горада Гома.
- 23 лютага 2017 года пры выкананні планавых палётаў на аэрадроме «Бабруйскі» падчас разгону МіГ-29 адбылося ўзгаранне рухавіка. Лётчык катапультаваўся і выжыў.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 315 «Аб І. У. Голубе» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (31 жніўня 2017).
- ↑ История ВВС и войск ПВО
- ↑ МиГ-29БМ
- ↑ В Лиде две летные войсковые части объединили в одну (фото)
- ↑ Military Balance 2013
- ↑ «World Air Forces 2013» Flightglobal.com, December 11, 2012.
- ↑ Министерство обороны РБ — Фотоальбом
- ↑ TUT.BY | НОВОСТИ — Бомбардировщики «Су-24» выведены из состава ВС Беларуси — Общество — 21.02.2012, 13:51
- ↑ а б в г д [The Military Balance 2018]
- ↑ а б Белоруссия передумала списывать истребители Су-27
- ↑ Союзное подкрепление: РФ начинает поставку Беларуси истребителей Су-30СМ
- ↑ The Military Balance 2016,p.183