Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:16, 4 студзеня 2023, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (→‎Гiсторыя: абнаўленне звестак, дапаўненне, стыль)
Ваенна-паветранныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь
Эмблема ВПС і СПА Рэспублікі Беларусь
Гады існавання з 1 чэрвеня 1992
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Тып Узброеныя сілы
Колькасць 11 300 (2022 г.[1])
Удзел у Французска-івуарскі канфлікт, Канфлікт у Ківу
Камандзіры
Дзеючы камандзір Ігар Голуб[2]
Авіябазы на карце Беларусі

Вае́нна-паве́траныя сі́лы і во́йскі сýпрацьпаветранай абаро́ны Рэспу́блікі Белару́сь — адзін з відаў Узброенных сілаў Рэспублікі Беларусь.

15 чэрвеня 1992 года на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР сфармiравана Камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь, а 1 жніўня 1992 года на базе ўпраўлення СПА ЧБВА і 11-га корпуса 2-й Асобнай арміі Войскаў СПА СССР сфармiравана Камандаванне Войскаў СПА Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйна ВПС і войскі СПА складаюцца з АТК, воінскіх часцей непасрэднага падпарадкавання, аператыўнага, тэхнічнага і тылавога забеспячэння.

Задачы

Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны як від Узброеных Сіл прызначаны для абароны цэнтраў, раёнаў, аб’ектаў, групіровак войскаў ад удараў праціўніка з паветра, а таксама для паражэння аб’ектаў, ваенна-эканамічнага патэнцыяла і войскаў праціўніка, агнявой падтрымкі і забеспячэння баявых дзеянняў Сухапутных войскаў.

Структура

Колеры Сцяга Беларусі ствараюцца пры палёце самалётаў ВПС падчас параду ў гонар 75-ага юбілею Вызвалення Беларусі.

ВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:

Гiсторыя

Сваю гісторыю войскі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачынаюць з 1941 года, калі ў г. Куйбышаве была сфарміравана 5-я дывізія СПА на базе часцей Маскоўскага корпуса СПА.

Вясной 1992 года былі створаны ўласныя Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь пасля распаду СССР. 15 чэрвеня 1992 года на базе ўпраўлення 26-й Паветранай арміі ВПС СССР было сфармавана камандаванне ВПС Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня 1992 на аснове ўпраўлення СПА Беларускай ваеннай акругі і 2-й асобнай арміі СПА было сфармавана камандаванне Войскаў СПА Рэспублікі Беларусь.

Пасля некалькіх рэарганізацый 30 чэрвеня 1960 года, згодна з Дырэктывай Галоўнакамандуючага войскамі СПА СССР ад 24 сакавіка 1960 года была створана 2-я Асобная армія СПА, у склад якой увайшлі 27-ы Рыжскі і 11-ы Баранавіцкі карпусы СПА. Асабоваму складу адным з першых была даверана навейшая зброя: ЗРК С-300 і С-200, самалёты Су-15 і МіГ-25 П.

У 2000 Войскі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2001 годзе ВПС і войскі СПА Беларусі былі аб’яднаны ў адзін від узброеных сіл[3].

4 і 10 сакавіка 2005 3 лётчыкі ВПС Рэспублікі Беларусь усталявалі на 2 МіГ-29БМ 15 сусветных авіяцыйных рэкордаў па часе набору вышыні 3000, 6000, 9000 і 12 000 м без нагрузкі і з нагрузкай у 1000 і 2000 кг, а таксама па дасягненні хуткасці палёту па замкнёным маршруце працягласцю 100, 500 і 1000 км без нагрузкі[4].

Баявы склад

Абазначэнне фарміравання або часці Узбраенне Месца дыслакацыі
Камандванне
Камандванне Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА Мінск
Часці ВПС
61-я знішчальная авіябаза МіГ-29, Су-30СМ Баранавічы
50-я змяшаная авіябаза Іл-76МД, Ан-26,

Мі-8, Мі-24

Мачулішчы
116-я штурмавая авіяцыйная база СУ-25, L-39, Як-130 Ліда
Часці СПА
15-я зенітна-ракетная брыгада С-300ПС Фаніпаль
120-я зенітна-ракетная брыгада ЗРК «Бук» Баранавічы
1-ы зенітна-ракетны полк С-300ПС Гродна
115-ы зенітна-ракетны полк С-300ПС Брэст
147‑ы зенітна-ракетны полк Аса-АКМ Бабруйск
377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк С-300ПС Полацк
740-ы зенітна-ракетны полк Аса-АКМ Барысаў
1146-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк Тор-М2Э Варняны (Астравецкі раён)
Базы беспілотных авіяцыйных комплексаў
927-ы цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання БАК Бяроза
Радыётэхнічныя войскі, войскі сувязі і РЭБ
8-я радыётэхнічная брыгада Баранавічы
49-я радыётэхнічная брыгада Мачулішчы
56-ы асобны полк сувязі Мінск
16‑ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбы Бяроза
Іншыя фарміраванні
483-і батальён аховы і абслугоўвання камандвання ВПС і СПА Мінск
276‑ы асобны батальён аховы і абслугоўвання аэрадрому Баравуха
83-і асобны інжынерна-аэрадромны полк Бабруйск
223-і цэнтр авіяцыйнай медыцыны Мачулішчы
570‑ы цэнтр арганізацыі паветранага руху аэрапорт Мінск
174‑ы навучальны палігон Даманава (Івацэвіцкі раён)
210-ы авіяцыйны палігон Ружаны
3666‑ы авіяцыйна-тэхнічны склад Слуцк
2631-я авіяцыйная база ракетнага ўзбраення і баепрыпасаў Гарадок

Узбраенне ВПС i СПА

Тып Выява Вытворца Колькасць Заўвагі
Самалёты
Баявыя самалёты
МіГ-29 БМ

МіГ-29 УБ

Сцяг Беларусі Беларусь/Сцяг СССР СССР 28[5]

6[5]

Лёгкі франтавы знішчальнік беларускай мадыфікацыі, пакаленне 4+. МіГ-29БМ атрымалі магчымасць дазапраўкі ў паветры, прымянення ракет «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, ракет «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ, супрацькарабельных ракет Х-31А/П, кіраваных авіяцыйных бомбаў КАБ-500Кр/Л з лазерным навядзеннем.
Су-30СМ Сцяг Расіі Расія 4(+4)[5] Двухмясцовы шматмэтавы знішчальнік заваявання панавання ў паветры пакалення 4+. На ўзбраенні 4 машыны, яшчэ 4 плануецца паставіць да канца 2022 года.
Су-25К

Су-25УБК

Сцяг СССР СССР 22[5] Штурмавік падтрымкі наземных войскаў. Склад авіяцыйнага ўзбраення: авіяцыйныя бомбы, некіраваныя ракеты С-5/С-8, кіраваныя авіяцыйныя ракеты класа «паветра-зямля» Х-29Т/ТД/Л і Х-25МЛ і «паветра-паветра» Р-27ЭР/ЭТ, РВВ-АЕ, убудаваную гарматную ўстаноўку ГШ-30-2, 4 падвесныя гарматныя кантэйнеры калібра 23 мм, аўтаматы пастаноўкі пасіўных перашкод АСО-2В. Яшчэ каля 20 адзінак знаходзяцца ў рэзерве. На чэрвень 2022 года ёсць паведамленні, што ўсе адзінкі з рэзерву могуць быць перададзены РФ для ўзмацнення групоўкі войскаў РФ на ўсходзе Украіны.
Транспартныя самалёты
Іл-76МД
Сцяг СССР СССР 2(+9)[5] 2 у войсках, астатнія 9 цывільныя, даступныя для ваенных задач пры патрэбе
Ан-26 Сцяг СССР СССР 4[5] Транспартны самалёт
Навучальныя самалёты
Як-130 Сцяг Расіі Расія 12

11[5]

Навучальна-баявы самалёт, можа ўжывацца як лёгкі штурмавіка. Узбраенне Як-130:

ракеты класа «паветра-паветра» Р-73, высокадакладныя карэктаваныя авіяцыйныя бомбы KAБ-500Кр з тэлевізійнай сістэмай навядзення; авіяцыйныя бомбы калібра 50, 100, 250, 500 кг; кантэйнеры з некіраванымі авіяцыйнымі ракетамі С-8 і падвесны кантэйнер з гарматай ГШ-23Л.

L-39 Чэхія ЧССР 10 Ужываецца ў якасці навучальнага, а таксама для паказальных выступаў пілатажнай групы «Белая Русь».
Верталёты
Ударныя верталёты
Мі-24В/П Сцяг СССР СССР 12[5] На ўзбраенні 50 ЗАБ пэўная колькасць у мадыфікацыях «В» і «П».
Мі-35П Сцяг Расіі Расія 0 (+4) У студзені 2021 года падпісаны кантракт на 4 машыны, якія вінны быць пастаўленыя ў сярэдзіне 2022 году.
Транспартныя верталёты
Мі-26 Сцяг СССР СССР 6[5] Ужываюцца МНС Рэспублікі Беларусь, могуць выконваць вайсковыя задачы
Мі-8

Мі-8 МТВ-5

Сцяг СССР СССР

Сцяг Расіі Расія

8[5]

12[5]

8 адзінак транспартных Мі-8.

12 адзінак Мі-8 МТВ-5 набыты ў РФ у межах праграмы па ўзбраенні на 2016-2020-я годы. Ужываюцца для дастаўкі дэсанту і яго падтрымкі. Нясуць блокі некіраваных ракет 80 мм, кулямёт 12,7 мм.

Разведвальныя верталёты
СПА
С-400 Сцяг Расіі Расія невядома [1]
С-300ПС

С-300В

Сцяг СССР СССР 16 дывізіёнаў Асноўны элемент супраць-паветранай абароны Рэспублікі Беларусь
ЗРК «Бук» Сцяг СССР СССР 4 дывізіёна На ўзбраенні 120-ай зрб.
ЗРК «Аса» Сцяг СССР СССР 6 дывізіёнаў На ўзбраенні 147 і 740 зрп.
ЗРК "Тор-М2Э" Сцяг Расіі Расія 21 (5 батарэй)[5] На ўзбраенні 1146-га гв.зрп (ахова БелАЭС).

Перспектыўная тэхніка

СПА
Назва Выява Вытворца Заўвагі
9А33-Б «Аса» Сцяг Беларусі Беларусь Беларуская мадыфікацыя комплекса 9А33 Аса з новым радыё-электронным абсталяваннем, шассі МАЗ-6317. Здольны збіваць безпілотнікі.
Бук-МБ3К Сцяг Беларусі Беларусь
ЗРК Трыа Сцяг Беларусі Беларусь Комплекс складаецца з 4 машын: КШМ, мадэрнізаваная Страла-10 з ракетамі Р-60БМ, мадыфікаваная ЗСУ-23-4 Шылка з новым комплексам оптыка-электроннага абсталявання і робата Берсерк з пушкай ГШГ-7,62.

Катастрофы

Агулам за час існавання беларускія ВПС страцілі ў катастрофах 12 лётчыкаў, 8 самалётаў і 2 верталёты:

  • 23 мая 1996 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік Су-27. Пілот Уладзімір Карват — загінуў. Лётчыку пасмяротна нададзена званне Герой Беларусі за тое, што адвёў машыну ад населенага пункта;
  • 19 мая 1997 года падчас трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-17. Лётчык-выпрабавальнік Сяргей Паграбан загінуў;
  • 30 жніўня 2009 года падчас выступу на авіяцыйным шоў у польскім горадзе Радам разбіўся Су-27УБМ. Загінулі намеснік камандуючага Заходнім аператыўна-тактычным камандаваннем ВПС і войскаў СПА палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і намеснік камандзіра 61-й знішчальнай авіябазы палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч;
  • 21 красавіка 2010 года падчас трэніровачнага палёту ў раёне Ружан (Пружанскі раён) сутыкнуліся ў паветры два знішчальнікі МіГ-29. Пілот аднаго з самалётаў здолеў катапультавацца. Другі знішчальнік здолеў прызямліцца на аэрадроме;
  • 23 верасня 2010 года ў Ганцавіцкім раёне падчас выканання пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу МіГ-29. Загінулі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла;
  • 29 лістапада 2011 года на аэрадроме «Пружаны» пры выканання трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу Мі-24. Ахвярамі катастрофы сталі тры члены экіпажа: маёр Алег Кахно, капітан Дзяніс Глушчанка, капітан Валерый Бабко;
  • 12 чэрвеня 2012 года на палігоне «Нёман» пад Лідай разбіўся Су-25. Загінуў пілот — падпалкоўнік Мікалай Грыднеў;
  • 11 лістапада 2014 года ў Ляхавіцкім раёне ўпаў МіГ-29 61-й знішчальнай авіябазы. Лётчык катапультаваўся і выжыў. Прычына — пажар, выкліканы кароткім замыканнем з-за парушэння цэласнасці ізаляцыі ад трэння жгута і трубаправода;
  • 25 красавіка 2016 года падчас планавай пасадкі на пляцоўку прызямлення па-за аэрадромам за 6 км ад Мазыра здарылася аварыя верталёта Мі-24П 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА. Экіпаж верталёта выжыў;
  • 27 студзеня 2017 года ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў раёне Рутшуру збіты (паводле іншых звестак, аварыя здарылася па тэхнічных прычынах) два верталёты Мі-24, на адным з якіх былі трое беларускіх ваенных спецыялістаў, якія займаліся падрыхтоўкай лётчыкаў і тэхнікаў кангалезскіх ваенна-паветраных сіл. Усе беларусы выжылі, але былі шпіталізаваны ў медустанову горада Гома.
  • 23 лютага 2017 года пры выкананні планавых палётаў на аэрадроме «Бабруйскі» падчас разгону МіГ-29 здарылася ўзгаранне рухавіка. Лётчык катапультаваўся і выжыў.
  • 19 мая 2021 года пад Баранавічамі пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Абодва лётчыкі загінулі[6].

Зноскі

  1. THE MILITARY BALANCE 2022, стр. 185—186
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 315 «Аб І. У. Голубе». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (31 жніўня 2017).
  3. История ВВС и войск ПВО Архівавана 12 верасня 2015.
  4. МиГ-29БМ
  5. а б в г д е ё ж з і к л [The Military Balance 2022]
  6. Паведамленне прэс-службы Міністэрства абароны Архівавана 24 лістапада 2021.

Спасылкі