Аддзел Задзіночання беларускіх ветэранаў у Заходняй Аўстраліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аддзел Задзіночання беларускіх ветэранаў у Заходняй Аўсттраліі — заснаваны 6 студзеня 1951 г. у раёне Кельмскат (Перт, Заходняя Аўстралія).

Аб'ядноўвала былых беларускіх ваенных і займалася наладжваннем нацыянальнага жыцця ў Заходняй Аўстраліі, а таксама прадстаўніцтвам інтарэсаў беларусаў і папулярызацыяй беларускай культуры ў аўстралійскім грамадстве. Рэгулярна ладзіла беларускія стэнды на шматнацыянальных выставах. Каардынавала свае дзеянні з Галоўным кіраўніцтвам Задзіночання беларускіх ветэранаў у Аўстраліі і Новай Зеландыі ў Брысбене.

У 1953 г. у якасці член Галоўнага кіраўніцтва (у Брысбене) згадваецца капітан Станіслаў Дамброўскі. У 1956 г. ў выніку непаразуменняў з Галоўным кіраўніцтвам ператворана на Задзіночанне беларускіх ветэранаў у Заходняй Аўстраліі, але ў такім выглядзе праіснавала толькі некалькі гадоў і было заменена на Беларускае аб’яднанне ў Заходняй Аўстраліі.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхась Раецкі 6.01.1951 — ?
  • Мікола Лейка 1953[1]
  • Міхась Раецкі 1956

Зноскі

  1. згадваецца ў якасці старшыні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С.