Белавежа (культурнае таварыства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускае культурнае таварыства «Белавежа» ў Аргенціне. Існавала ў 19391949 гг. Аб’ядноўвала каля 400 беларусаў-эмігрантаў (1942 г.). Пры таварыстве дзейнічалі жаночая і маладзёжная секцыі, драматычны гурток, бібліятэка-чытальня (больш за 1000 тамоў). У маі 1939 г. увайшло ў Федэрацыю беларускіх арганізацый у Аргенціне і разам з ёй у 1941 г. далучылася да Славянскага саюза Аргенціны — аб’яднання прасавецкай, пракамуністычнай арыентацыі. З 1945 г. называлася Беларускае таварыства Я. Коласа. Дзейнасць таварыства забаронена пасля асуджэння аргенцінскімі ўладамі Славянскага саюза як антыдзяржаўнай арганізацыі.