Беларускі навуковы кабінет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі навуковы кабінет у Празе. Існаваў з лістапада 1927 да 1930 гг. у Празе (Чэхаславакія). Размяшчаўся ў будынку Украінскага інстытута грамадазнаўства. Кіраўнік-сакратар Т. Грыб.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Меў на мэце: збіранне і сістэматызацыю матэрыялаў па гісторыі, літаратуры, мастацтве, геаграфіі, эканоміцы Беларусі, беларускім вызваленча-адраджэнскім руху; вывучэнне Беларусі як геаграфічнай, культурнай, гістарычнай, сацыяльна-эканамічнай і лінгвістычнай адзінкі ў сістэме ўзаемаадносін народаў Усходняй Еўропы; даследаванне тэндэнцый і перспектыў развіцця беларускага народа і яго самастойнага існавання ў дзяржаўным і нацыянальна-культурным сэнсе; азнаямленне навуковых колаў іншых народаў з беларускай праблематыкай.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 1928 г. выдаў адозву да ўсіх беларускіх устаноў на эміграцыі з запрашэннем да супрацоўніцтва. Пасля спынення дзейнасці навуковыя і архіўныя матэрыялы кабінета перададзены ў фонд беларускага аддзела Славянскай бібліятэкі[cs] і Беларускага загранічнага архіва ў Празе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]