Беларуская хата (Латвія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Белару́ская ха́та» ў Латвіі — культурна-асветнае таварыства беларускай інтэлігенцыі ў 19241936 гадах. Асноўныя мэты: гуртаванне беларускай меншасці ў Латвіі, далучэнне яе да латышскага і адначасова развіццё беларускай культуры. Мела аддзелы ў Дзвінску, Лібаве, Люцыне. Па ініцыятыве «Беларускай хаты» створаны прыватная беларуская школа, дзяржаўныя беларускія 2-гадовыя настаўніцкія курсы з інтэрнатам, 2-я гарадская 6-класная беларуская школа, прыватная дадатковая вячэрняя школа для дарослых, драматычная студыя «Таварыства беларускага тэатра» ў Рызе, беларускі дзіцячы сад у Дзвінску, бібліятэкі і гурткі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]