Беларуска-эстонскае згуртаванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́ска-эсто́нскае згуртава́нне (БЭЗ) у Йыхві — грамадска-культурная арганізацыя беларусаў у Эстоніі. Заснавана ў 1989 годзе. Асноўныя мэты: спрыяць кансалідацыі беларусаў на падставе духоўнай, культурнай, рэлігійнай агульнасці, развіваць сувязі з замежнымі суайчыннікамі, прапагандаваць гістарычную і культурную спадчыну Беларусі. Праводзіць значную культурна-асветніцкую работу, адзначае нацыянальныя беларускія і эстонскія святы, беларускія гістарычныя ўгодкі, удзельнічае ў выстаўках аб’яднання беларускіх мастакоў краін Балтыі «Маю гонар» і штогодніх у Саўт-Рыверы (ЗША), арганізоўвае экскурсіі па Беларусі, Эстоніі, Расіі, прэзентацыі літаратурных твораў беларускіх аўтараў. Працуе бібліятэка, з 1992 года намаганнямі згуртавання дзейнічае беларуская праграма на эстонскім радыё. Удзельнік Першага з’езда беларусаў свету (1993), сходаў беларусаў блізкага замежжа (1992, 1995), з’езда беларусаў краін Балтыі (1994), Першай сустрэчы беларускай моладзі свету (1994)[1].

Дэпутатам органаў мясцовай улады некалькіх скліканняў была М. Астравумава, дырэктар школы мастацтваў Йыхві — адна з заснавальніц БЭЗ[крыніца?].

Зноскі

  1. А. С. Ляднёва. Беларуска-эстонскае згуртаванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 403.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]