Анікшчэй: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Анікшчэй у Анікшчэй па-над перасылкай: робат перанёс старонку |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[Катэгорыя:Гарады Літвы]] |
[[Катэгорыя:Гарады Літвы]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Анікшчэй]] |
Версія ад 16:15, 23 верасня 2017
Горад
Анікшчэй
Anykščiai
| ||||||||||||||||||||
Анікшчэй (літ. Anykščiai), традыцыйная беларуская назва — Ані́кшты — горад у паўночнай Літве З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Анікшчэйскага раёна Уцянскага павета. Колькасць насельніцтва складе каля 12 тыс. чалавек.
Праз горад праходзіць чыгунка Панявежыс — Свянцяны. Размешчаны за 100 км ад Вільнюса і за 52 км ад Уціны, на рацэ Святой. Анікшчэй знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштайтыя.
Гісторыя
Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1440 года. У XVI стагоддзі тут быў пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбургскае права Анікшчэй атрымаў 17 студзеня 1792 года па загаду вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830-1831 г.г. і 1863-1864 г.г., а ў наваколлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў.
У 1902 годзе тут была пабудавана водная электрастанцыя. Большасць насельніцтва Анікшчэй была яўрэямі, якія практычна ўсе былі знішчаны гітлераўцамі пад час Другой Сусветнай вайны. Пасля 1920 года Анікшчэй знаходзіўся ў складзе Літоўскай рэспублікі, а з 1940 года ў складзе СССР. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анікшчэй
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.