Армянскае нагор’е: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў |
VladimirZhV (размовы | уклад) др →Літаратура |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
* Армянскае нагор'е |
* {{Крыніцы/БелЭн|1|Армянскае нагор'е}} |
||
{{Горныя сістэмы Азіі}} |
{{Горныя сістэмы Азіі}} |
||
{{Бібліяінфармацыя}} |
|||
[[Катэгорыя:Нагор’і]] |
[[Катэгорыя:Нагор’і]] |
||
[[Катэгорыя:Горы Азіі]] |
[[Катэгорыя:Горы Азіі]] |
Версія ад 08:04, 15 лістапада 2020
Армянскае нагор'е | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 5 165 м |
Размяшчэнне | |
39°17′01″ пн. ш. 43°22′19″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Арменіі |
---|
Армянскае нагор'е (арм.: Հայկական լեռնաշխարհ) — сярэдняе з трох Пярэднеазіяцкіх нагор'яў.
Геаграфічнае становішча
Большая частка Армянскага нагор'я знаходзіцца ў межах сучасных Турцыі і Арменіі. Да Армянскага нагор'я адносіцца таксама заходняя частка Ірана, поўдзень Грузіі і заходняя частка Азербайджана. Плошча каля 400 тыс. км². Сярэдняя вышыня 1700 м, найбольшая 5165 м (гара Вялікі Арарат).
Прырода
Паверхня — спалучэнне лавава-туфавых пласкагор'яў і плато вышынёй 1500 — 3000 м з міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі. Шэраг хрыбтоў (Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі) утвораны ланцугамі вулканаў. Найбольшыя ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Мушская і інш.; дно некаторых упадзін занята азёрамі Ван, Севан, Урмія (Рэзайе). Вулканічныя конусы (Сюпхан — 4434 м, Арагац — 4090 м і інш.) і лававае покрыва ўтварыліся ў неагене і чацвярцічным перыядзе. Невулканічныя хрыбты: Зангезурскі, Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабахскі і інш. Карысныя выкапні: нафта, мыш'як, медзь, храміты, жалезная руда, поліметалічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінеральныя і тэрмальныя крыніцы.
Клімат Армянскага нагор'я субтрапічны кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад -3 да -15°С, ліпеня ад 15 да 20°С (у катлавінах 25°С). Гадавая колькасць ападкаў на заходніх схілах 1000 мм і больш, у катлавінах 500-700 мм, на ўсходзе 300-500 мм. На Армянскім нагор'і пачынаюцца рэкі Еўфрат, Тыгр, Кура, Аракс.
Расліннасць стэпавая і паўпустынная на шэразёмах, светла-каштанавых, бурых і шэра-карычневых глебах. Па схілах гор — хмызнякі з маквісу, лясы з хвоі і дубу, фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі. На менш увільготненых схілах зараснікі калючых падушкападобных хмызнякоў. На вышыні 4000 м горны стэп, вышэй — альпійскія лугі, на вяршынях вечныя снягі і ледавікі. Жывёльны свет: шмат грызуноў, паўзуны, трапляюцца казуля, безааравы казёл, муфлон, мядзведзь, барс, паласатая гіена.
Гаспадарчая дзейнасць
Развіваецца аазіснае земляробства.
Літаратура
- Армянскае нагор'е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).