Перайсці да зместу

Жыж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Жы́жаль (Жыж, Жыжа, Жыжак) — прапанаваны фалькларыстам Паўлам Шпілеўскім старажытнабеларускі бог агню.

У духа Жыжаля нібыта верылі ў асноўным на тэрыторыі Мінскай губерні. Паводле ўяўленняў беларусаў Жыжаль жыве пад зямлёй і там выпускае з сябе агонь. Калі ён робіць гэта павольна, то зямля саграваецца, а калі хутка, то ўзнікаюць на зямной паверхні пажары, гінуць сенажаці і лясы, высушваюцца палі і агароды, ад чаго яны робяцца бясплоднымі.

Існавалі выслоўі: «Жыж унадзіўся», г. зн. «сталі часта ўзнікаць засуха ці пажар»; «няўмычны, як Жыж» «неадчэпны, прыліпчывы, як Жыж»; «Жыжка села» абазначэнне лішая, вогніка на вуснах. З інфармацыі П. Драўлянскага можна зрабіць выснову, што Жыжаль — бог толькі падземнага і зямнога агню і не меў дачынення да агню сонечнага, нябеснага.

П. Шпілеўскі вывеў боства з прымавак і дзіцячай назвы агню «жыжа».

Узгадваецца сярод ворагаў Пяруна.

У гонар Жыжаля названы штогадовы беларускі мастацкі фестываль керамістаў і ганчароў «Арт-Жыжаль», які летам 2015 года праводзіўся ўжо ў 13 раз[1].

Зноскі