Перайсці да зместу

Зазоўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:28, 25 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Зазоўка — у беларускай міфалогіі прыгожая дэманічная дзяўчына, якая заманьвае людзей ў лясны гушчар[крыніца?].

Выглядае як незвычайна прывабная дзяўчына, з густымі русымі валасамі, такімі доўгімі, што яны прыкрываюць яе голае цела замест адзення. Калі яна паказвалася мужчыне ці хлопцу, той, нягледзячы на перасцярогі, у захапленні ішоў за ёю. Яна мілагучна смяялася, клікала яго па імені, то знікала, то зноў паказвалася, заманьваючы чалавека ў лясны гушчар. Час ад часу яна адхінала доўгія валасы, паказваючы сваё цела. А заманіўшы ў лес, лашчыла абранніка, як ніводная жанчына. Не ўсе мужчыны вярталіся дадому: некаторыя гінулі ў балотах. Тыя ж, хто вярталіся да сваіх каханак ці жонак, увесь час сумавалі, і урэшце зноў выпраўляліся ў лес, каб ужо ніколі не вярнуцца. Зазоўка рэдка прымала былых закаханых. Часцей іх целы знаходзілі пасля самагубства. Голас у Зазоўкі быў меладычны і чысты, песні прыгожыя, панскія, таму, часам не паказваючы нават свайго аблічча, Зазоўка магла заманіць чалавека адным толькі голасам.

На зіму Зазоўка кудысьці знікала. Адныя казалі, што яна ўпадае ў спячку, другія — што абарочвалася лябёдкаю і адлятала ў Вырай с сапраўднымі птушкамі, іншыя — што яна сыходзіла ў нейкі асабісты свет. Згадвалася на Вілейшчыне. Кажуць, быццам жыла ў лесе недалёка ад вёскі Губы. Магчыма, з'яўляецца лакальным адменнікам русалкі.

  • Зазоўка // Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.