БТР-82
БТР-82 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
БТР-82 — расійскі бронетранспарцёр, які ўяўляе сабой глыбокую мадэрнізацыю БТР-80.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вопытныя ўзоры БТР-82 і БТР-82А былі сабраны ў снежні 2009 года на Арзамаскі машынабудаўнічы завод (АМЗ)[1]. Выпрабаванні машын пачаліся ў студзені 2010 года[2].
Узброеныя сілы Казахстана прынялі на ўзбраенне БТР-82А раней, чым УС Расіі, па кантракце, заключаным у 2010 годзе, згодна з якім пастаўкі пачаліся ў лютым 2012 года[3].
Пасля завяршэння выпрабаванняў у 2013 годзе загадам Міністра абароны С. К. Шайгу БТР-82 быў прыняты на ўзбраенне расійскай арміі[4].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]На машыне ўсталяваны 8-цыліндравы 4-тактны V-вобразны дызельны рухавік КАМАЗ-740.14-300 магутнасцю 300 к. с.
Канструкцыя вежы — гэта ўніфікаваны модуль, абсталяваны сістэмай стабілізацыі ўзбраення ў двух плоскасцях, а таксама электрычнымі прывадамі. Узбраенне прадстаўлена 14,5-мм кулямётам КПВТ (для БТР-82) або хуткастрэльнай 30-мм гарматай 2A72 (для БТР-82А), спараныя з 7,62-мм кулямётам ПКТМ у модулі вежавай гарматна-кулямётнай устаноўкі (ВГКУ)[5].
Павышаны жывучасць, праходнасць, надзейнасць і рэсурс эксплуатацыі ў параўнанні з БТР-80. Маецца супрацьаскепкавая абарона ў выглядзе спецыяльных накладак на ўнутранай паверхні корпуса і кандыцыянер[6]. Бронетранспарцёр атрымаў лічбавую радыёстанцыю «Акведук» з шыфраваннем сігналу і камбінаваныя прыборы назірання. Падвышаная супрацьмінная ўстойлівасць[7][8].
З наяўнасцю сістэмы стабілізацыі гарматы з’явілася магчымасць эфектыўнай стральбы ў руху і ноччу. На ўнутраных паверхнях корпуса змантаваная супрацьаскепкавая абарона. Штатнае месца аператара на БТР-82А перамясцілася з вежы ў заселенае аддзяленне. З мэтай аслабіць ўздзеянне ад мін, усе сядзенні ўстаноўлены на мацаванні, што паглынаюць удар. Машына абсталявана новай палепшанай сістэмай пажаратушэння[9].
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- БТР-82А — мадыфікацыя з 30-мм гарматай 2А72 у модулі ВГКУ.
- БТР-82А1 (БТР-88[10]) — мадэрнізаваны БТР-82, абсталяваны дыстанцыйна кіраваным баявым модулем распрацоўкі ЦНДІ «Буравеснік» з 30-мм аўтаматычнай гарматай і 7,62-мм кулямётам.
- БТР-82АМ — БТР-80 мадэрнізаваны да ўзроўню БТР-82А. Мадэрнізацыя вырабляецца ў ходзе капітальнага рамонту на рамонтных прадпрыемствах[11].
- БТР-82АТ — мадыфікацыя з камплектам дадатковых экранаў і рашотак, камбінаваным двухканальным прыцэлам і СТРК «Карнет» у дэсантным аддзяленні[12].
- БТР-82В — варыянт для Расгвардыі з баявым модулем ад БТР-80[13].
- БТР-87 — глыбокая мадэрнізацыя БТР-82А, мае цалкам новы бронекорпус з пярэднім размяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзялення і заднім размяшчэннем аддзялення для дэсантнікаў. Распрацаваны «Ваенна-прамысловай кампаніяй» Групы ГАЗ і ў асноўным прызначаны для экспарту. Упершыню быў паказаны ў чэрвені 2015 года на міжнародным ваенна-тэхнічным форуме «Армія-2015» у парку «Патрыёт» у Кубінцы[14].
Машыны на базе
[правіць | правіць зыходнік]- Тайфун-М — баявая супрацьдыверсійная машына (індэкс 15Ц56М) створана на базе БТР-82 і прызначана для абароны рухомых ракетных комплексаў і падраздзяленняў РВСП.
Эксплуатанты
[правіць | правіць зыходнік]- Азербайджан: 107 адзінак станам на 2023 год[15]
- Казахстан: 134 адзінкі станам на 2018 год[16]
- Расія: 1420 адзінак на 2024 год[17]
- Сірыя: невядомая колькасць на 2020 год[18]
- Узбекістан: каля 100 адзінак станам на 2022 год[19]
- Украіна: 75 адзінак на 2024 год (трафейныя)[20]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БТР-82 и БТР-82А проходят испытания — ОРУЖИЕ РОССИИ, Информационное агентство . Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 3 сакавіка 2013.
- ↑ В Арзамасе начались испытания суперсовременных БТР-82 и БТР-82А — Илья Поносов, Николай Нестеренко — Российская газета . Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ ИТАР-ТАСС : Россия до 2013 года поставит Казахстану 100 бронетранспортеров БТР-82 . Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 3 сакавіка 2013.
- ↑ Бронетранспортер БТР-82А принят на вооружение | Еженедельник «Военно-промышленный курьер» . Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 13 сакавіка 2013.
- ↑ 04.05.10 БТР-80 vs БТР-82/БТР-82А. Внешне похожи, но разные возможности — Военный паритет . Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2015. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ БТР из Арзамаса поступят на вооружение летом 2010 года. Lenta.ru Архівавана 3 снежня 2012 года.
- ↑ Breaking Defense: бронетехника США выглядит слабо на фоне российской | РИА Новости . Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2015. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ Бронетранспортер БТР-82А — Телеканал «Звезда» . Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2015. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ БТР-82 — бронетранспортёр . Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2015. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ «Арзамасский машиностроитель» 26 сентября 2014 года . Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2015. Праверана 3 верасня 2015.
- ↑ План-график размещения заказов на поставки товаров, выполнения работ, оказания услуг для нужд Министерства обороны Российской Федерации по государственному оборонному заказу на 2013 год // rosoboronpostavka.ru
- ↑ Врагу не скрыться (28 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2019. Праверана 30 чэрвеня 2019.
- ↑ ТАСС. Новые БТР-82В поступят на вооружение Росгвардии в 2017 году (руск.) (13 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017. Праверана 10 сакавіка 2017.
- ↑ Развитие ПАО «Завод корпусов» в 2015 году . Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2016. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ The Military Balance 2023: The International Institute for Strategic Studies. — 2023. — ISBN 9781032508955. Архівавана 1 сакавіка 2023 года.
- ↑ Роман Азанов. «Какое российское оружие покупает Казахстан» (руск.). tass.ru (23 мая 2018). Праверана 16 красавіка 2024.
- ↑ The Military Balance 2024. — P. 193—200.
- ↑ The Military Balance 2020. — P. 377.
- ↑ Military Balance 2022, P.216
- ↑ The Military Balance 2024. — P. 211.