OT-64 SKOT
OT-64 SKOT | |
---|---|
Маса | 13 тона[1] |
Краіна паходжання | |
Вытворца | Fabryka Samochodów Ciężarowych[d] |
Усяго выраблена | 4 500 |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 1963 |
Даўжыня |
|
Шырыня | 2,5 м[1] |
Вышыня | 2,4 м[1] |
Ride height | 40 см[1] |
Axle track | 1,86 м[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
OT-64 SKOT (чэшск.: Střední Kolový Obrněný Transportér польск.: Średni Kołowy Opancerzony Transporter) — чэхаславацкі бронетранспарцёр.
Работы па стварэнні машыны пачаліся ў 1959 годзе чэхаславацкімі кампаніямі Tatra (якая адказвала за распрацоўку хадавой часткі) і «Прага». У 1961 годзе ліцэнзію на вытворчасць бронемашыны купіла Польшча.
Корпус зварны. Аддзяленне кіравання размешчана спераду, дзе знаходзяцца месцы кіроўцы і камандзіра. Агляд кіроўцу забяспечваюць невялікія вокны з куленепрабівальнага шкла, таксама прадугледжана ўстаноўка прыбораў начнога бачання. Над сядзеннем камандзіра маецца круглы люк і перыскоп. Заднюю частку корпуса, за рухавіком, займае баявое аддзяленне, якое прызначана для перавозкі дэсанту. Салдаты сядзяць на двух лаўках, устаноўленых уздоўж бартоў, у якіх маюцца амбразуры для стральбы з асабістай зброі дэсанту.
Колавая формула 8 × 8 / 4; падключаецца поўны прывад. БТР з’яўляецца амфібіяй. Усе варыянты машыны аснашчаны сістэмай абароны ад зброі масавага паражэння (хімічная абарона і ўстойлівасць да электрамагнітных імпульсаў).
БТР абсталёўваўся дызельным рухавіком.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- OT-64 SKOT // журнал «Válka revue speciál — Legendární československé zbraně» (2012)