Перайсці да зместу

Тып 87 (БРМ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тып 87
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Komatsu Limited[d]
Узбраенне Oerlikon KBA[d] і Sumitomo Type 62[d]
Далёкасць палёту 500 км[1]
Усяго выраблена 111[1] і 500[2]
Хуткасць 28 метр у секунду[2]

Тып 87 (Type 87) — баявая разведвальная машына сухапутных сіл самаабароны Японіі.

Рашэнне аб распрацоўцы колавай баявой разведвальнай машыны было прынята ў канцы 1970-х гадоў, а ў 1982 годзе ў серыйную вытворчасць была запушчана камандна-штабная машына, якая атрымала пазначэнне Тып 82.

Выканана з колавай формулай 6x6. Аддзяленне кіравання з месцам кіроўцы знаходзіцца спераду корпуса, маторна-трансмісійнае аддзяленне з 10-цыліндравым дызельным рухавіком вадкаснага астуджэння 10PBI — у кармавой частцы. Корпус зварны, выраблены з бранявых лістоў.

У баявым аддзяленні БРМ устаноўлена двухмесная вежа кругавога кручэння з аўтаматычнай 25-мм гарматай Oerlikon Contraves KBA і спараным з ёй 7,62-мм кулямётам. Акрамя таго на вежы змантаваныя дымавыя гранатамёты.

Экіпаж складаецца з пяці чалавек: камандзір, наводчык, механік-кіроўца, радыст і назіральнік.

У склад штатнага абсталявання ўваходзяць сродкі абароны ад зброі масавага паражэння, радыёстанцыя, навігацыйная сістэма, сродкі пажаратушэння.

Станам на 2022 год, на ўзбраенні Японіі было 111 адзінак Тып 87[3].

  1. а б https://www.tanks-encyclopedia.com/coldwar/Japan/type-87-wheeled-afv.php
  2. а б https://www.deagel.com/Armored%20Vehicles/Type%2087/a000161
  3. The Military Balance 2022 / International Institute for Strategic Studies. — Abingdon: Taylor & Francis, 2022. — 504 p. — ISBN 9781032279008.