Al-Fahd
Al-Fahd | |
---|---|
Бітва | |
Краіна паходжання | |
Аператар | Саудаўская Аравія |
Вытворца | Abdallah Al Faris Company for Heavy Industries[d] |
Усяго выраблена | 100 |
Al Fahd — першы серыйны бронетранспарцёр вытворчасці Саудаўскай Аравіі.
Вытворчасць пачалася ў 1998 годзе на прадпрыемстве «Abdullah Al Farris Company Heavy Industries» у горадзе Дамам[1][2].
Машына васьміколавая. Прызначана для транспарціроўкі асабістага складу ў баявых умовах або для падтрымкі войскаў і вядзення разведкі. Распрацавана ў двух базавых варыянтах: AF-40-8-1 — браняваная машына для транспарціроўкі асабістага складу і AF-40-8-2 — браняваная баявая і разведвальная машына, якія адрозніваюцца кампаноўкай рухавіка і тактычнымі характарыстыкамі. AF-40-8-2 мае экіпаж з 4 чалавек. Рухавік знаходзіцца ў задняй частцы. Узбраенне — 40-мм аўтаматычная гармата (AF-40-8-1), або 105-мм безадкатная гармата (AF-40-8-2), або 25-мм гармата M242 (як варыянт, у вежы «Bradly»), або 120-мм мінамёт (як варыянт).
На машыне ўсталяваны рухавік магутнасцю 550 к.с. і аўтаматычная каробка перадач нямецкай фірмы ZF. Бранявік развівае хуткасць да 90 км/г.