Перайсці да зместу

VAPE

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
VAPE
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Panhard[d] і Рэно
Рухавік дызельны рухавік
Усяго выраблена 2
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Vehículo Anfibio Pesado de Exploración (VAPE, «Цяжкая вопытная машына-амфібія») — праект колавай разведвальнай машыны-амфібіі, распрацаванай французскімі кампаніямі Renault і Panhard для Аргенціны ў 1970-х гадах.

У студзені 1979 г. дзяржаўная кампанія TAMSE[1] замовіла французскім фірмам Renault і Panhard стварэнне прататыпаў разведвальнай машыны для аргенцінскай арміі[2]. У рамках праекта былі распрацаваны браневікі VAE і VAPE

У той час Аргенціна не мела развітой дарожнай сеткі і патрабавала хуткай, лёгкай ваеннай тэхнікі. VAE/VAPE былі распрацаваны менавіта з улікам гэтага.

Кантракт прадугледжваў пабудову 1000 адзінак, якія меркавалася сабраць на заводзе TENSA ў Кордаве. У 1979 і 1980 гадах першыя прататыпы былі перададзены на выпрабаванні ў Інстытут навукова-тэхнічных даследаванняў абароны[3]. Хоць выпрабаванні прайшлі паспяхова, але дзеючы рэжым быў уцягнуты ў Брудную вайну, і праз фінансавыя цяжкасці праект прыпынілі.

VAPE мае аддзяленне кіравання спераду і баявое аддзяленне ў сярэдняй частцы машыны. Корпус герметычны, выкананы са сталёвай броні. Штатны экіпаж складаецца з трох чалавек: камандзіра, механіка-кіроўцы і наводчыка. Вежа размешчана за маторным адсекам, у цэнтры корпуса. Транспартны сродак абсталяваны сістэмамі абароны РХБ, кандыцыянерам і вогнетушыцелямі. Узброены 90-мм гарматай GIAT F4, размешчанай у аргенцінскай вежы SAMM-TAMSE-TENSA AR90, з боекамплектам 20 стрэлаў. Пачатковая хуткасць снарада — 1500 м/с. Акрамя таго, машына мае два 7,62-мм кулямёта з 1000 стрэлаў і дымавыя гранатамёты, размешчаныя па абодва бакі ад вежы[4].

  • VAPE-1 (6×6) – варыянт ад Renault.
  • VAPE-2 (6×6) – варыянт ад Panhard.
  1. Tanque Argentino Mediano S.E. (TAMSE). Military. GlobalSecurity.org. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2020. Праверана 15 жніўня 2021.
  2. Fogliani, Ricardo (1997). Blindados argentinos, uruguayos y paraguayos [Argentine, Uruguayan and Paraguayan armored vehicles](ісп.). Buenos Aires: Ayer y Hoy. p. 69–71. ISBN 987-95832-7-2. OCLC 38157439.
  3. Fogliani, Ricardo (1997). Blindados argentinos, uruguayos y paraguayos [Argentine, Uruguayan and Paraguayan armored vehicles](ісп.). Buenos Aires: Ayer y Hoy. p. 69–71. ISBN 987-95832-7-2. OCLC 38157439.
  4. Vehiculos olvidados del ejercito argentino, VAPE (ісп.). Taringa! (27 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 15 жніўня 2021.
  • Piñeiro, Luis F. (August 2006). "VAE-VAPE". Ares World Defense Security(ісп.). No. 3. Buenos Aires. ISSN 1669-7332.