Перайсці да зместу

Boxer (ББМ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Boxer
Выява
Маса 24 000 кг
Краіна паходжання
Захоўваецца ў калекцыі ў Bundeswehr Museum of German Defense Technology[d]
Далёкасць палёту 1 100 км
Усяго выраблена 539[1]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2011
Даўжыня
  • 7,93 м
Шырыня 2,99 м
Вышыня 2,37 м
Хуткасць 29 метр у секунду
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Gepanzerte Transport Kraftfahrzeug Boxerгермана-нідэрландскае баявая браняваная машына модульнай сістэмы.

Створана нямецкімі фірмамі Krauss-Maffei Wegmann, Rheinmetall AG і нідэрландскай Stork. Пастаўка першых з 272 бронетранспарцёраў ва Узброеныя сілы Германіі пачалася ў верасні 2009 года. Узброеныя сілы Нідэрландаў атрымалі першыя Boxer у 2011.

Машына можа абсталёўвацца разнастайным узбраеннем і прызначана для выкарыстання ў механізаваных падраздзяленнях сухапутных войскаў. Цана адной адзінкі складае каля 3,9 млн[2].

Boxer важыць 33 тоны. Асноўны корпус выкананы са сталёвай броні высокай цвёрдасці, забяспечвае абарону ад куль, аскепкаў артылерыйскіх снарадаў і процітанкавых мін. Уяўляе сабой модульную сістэму (баявы адсек зменны, шасі і адсек кіравання ўніфікаваныя). Машына можа выконваць розныя задачы, у залежнасці ад устаноўленага баявога модуля, і мае некалькі мадыфікацый: БТР, БМП са стабілізаванай 30-мм гарматай, камандна-штабная, грузавая мадыфікацыя для дастаўкі ўзбраення і боепрыпасаў, БРЭМ, медыцынскі і знішчальнік танкаў.

  1. https://esut.de/en/2020/02/fachbeitraege/ruestung/18477/sachstand-und-perspektiven-fuer-das-geschuetzte-transportkraftfahrzeug-gtk-boxer/
  2. Семейство колесных бронированных машин Boxer Архіўная копія ад 21 сакавіка 2015 на Wayback Machine, Сергей Суворов. Журнал «Обозрение армии и флота», № 6, 2012 г. на сайте ОТВАГА.