Беларуска-амерыканскае задзіночанне: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
* [http://www.belarusguide.com/SOCALBAZA/ Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Каліфорніі] |
* [http://www.belarusguide.com/SOCALBAZA/ Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Каліфорніі] |
||
* [http://www.southfloridabaza.org/ Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Фларыдзе] |
* [http://www.southfloridabaza.org/ Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Фларыдзе] |
||
* [http://www.bazahq.org/gazeta-belarus |
* [http://www.bazahq.org/gazeta-belarus/ Афіцыйная старонка газэты Беларусь] |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 06:45, 5 лістапада 2013
Беларуска-амерыканскае задзіночанне (БАЗА) — грамадская арганізацыя прадстаўнікоў беларускай эміграцыі і творчай інтэлігенцыі ў ЗША. На сенняшні дзень Беларуска-Амерыканскае Задіночаньне з’ўляецца найбуйнейшай и самай старой беларускай арганізацыяй у ЗША.
Агульная інфармацыя
Сябрам агранізацыі Сябрамі БАЗА могуць быць асобы беларускага паходжаньня, выхадцы з Беларусі ў яе этнаграфічных межах, ці асобы зьвязаныя сваяцтвам альбо дзейнасьцю з Беларусьсю, без розьніцы групавой прыналежнасьці, пачынаючы ад 18 гадоў.[1]
Сябры Б.А.З.А. прымаюць удзел у сустрэчах і мерапрыемствах арганізацыі, плацяць сяброўскія складкі і атрымовываюць газэту “Беларус”.
Зараз Старшыней арганізацыі з'яўляеццца Ганна Сурмач.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (Б.А.З.А.) ажыццяўляе наступныя функцыі:
- Абараняе традыцыйныя каштоўнасці Беларусі, спрыяе дэмакратычнаму развіццю і абароне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;
- Інфармуе амерыканскае грамадства і кіраўніцтва ЗША аб гісторыі і культуры беларусаў, а таксама асвятляе стан спраў у сучаснай Рэспубліцы Беларусь;
- Спрыяе захаванню і развіццю беларускай культуры і гісторыі;
- Спрыяе ўнёску беларусаў у амерыканскае грамадства
- Забяспечвае падтрымку сябрам арганізацыі;
- Ажыццяўляе кантроль і ўносіць свой уклад у выданне кніг і перыядычных выданняў па беларускіх пытаннях.
Гісторыя арганізацыі
Беларуска-Амерыканскае Задіночаньне была заснаваная у 1949 годзе ў Нью- Ёрку.
Першая падрыхтоўчая зборка адбылася ў чэрвені ў Брукліне, а 31 ліпеня ў гішпанскай частцы Гарлему на 100-Іст вуліцы ў Мангатане адбыўся арганізацыйны сход, на якім і была ўтвораная БАЗА. Закладальнікамі БАЗА былі Мікола Гарошка, Мікола Дарашэвіч, Уладзімір Машанскі, Янка Станкевіч, Янка Ніхаёнак, Аляксандар Орса и Міхась Тулейка.
У 1950 годзе арганізацыя атрымала афіцыйнае прызнаньне з боку амерыканскіх уладаў.
Структура и аддзелы арганізацыі
Арганізацыйна Беларуска-амэрыканскае Задзіночаньне (Б.А.З.А.) падзяляецца на 2 ўзроўні: штаб кватэра і аддзелы.
Штаб кватэра Арганізацыйна Беларуска-амэрыканскае Задзіночаньне (Б.А.З.А.) знаходзіцца ў Нью- Ёрку.
На узроўні краіны кіраўніцтва дзейнасцю арганізацыі Б.А.З.А. канцэнтруецца ў Галоўнай Управе, якая знаходзіцца у штаб кватэры [2].
Галоўная Управа вызначае палітыку арганізацыі, а таксама ажыццяўляе нагляд за аддзеламі.
У цяперашні час налічваецца 7 аддзелаў арганізацыі на тэрыторыі ЗША: - аддзел Б.А.З.А. у New Jersey; - аддзел Б.А.З.А. у Ohio; - аддзел Б.А.З.А. у Brooklyn, NY; - аддзел Б.А.З.А. у Washington, DC; - аддзел Б.А.З.А. у Connecticut; - аддзел Б.А.З.А. у Southern California; - аддзел Б.А.З.А. у Southern Florida.
Кожны аддзел выбірае свайго страшыню і сваю мясцовую ўправу, якая звычайна складаецца з заступніка старшыні, сакратара і скарбніка.[3]
Страшыня і мясцовая ўправа непасрэдна кіруюць дзейнасцю аддзела.
Газэта “Беларус”
Афіцыйным выданнем Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (Б.А.З.А.) з'яўляецца газэта "Беларус". 20 верасня 1950 году ў Нью-Ёрку з’явіўся першы нумар газэты "Беларус"
Газета друкуе матэрыялы з жыцця беларускай эміграцыі, аналітычныя карэспандэнцыі пра становішча на Беларусі, нарысы па беларускай гісторыі, творы беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў, успаміны.
Газэта «Беларус» прысвечана справе нацыянальнага адраджэньня й адраджэння незалежнасьці Беларусі [4].
У Сеціве
- Афіцыйная старонка Беларуска-Амерыканскае Задіночання (БАЗА)
- Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Каліфорніі
- Гурток Беларуска-Амерыканскае Задіночання ў Паўдневай Фларыдзе
- Афіцыйная старонка газэты Беларусь
Літаратура
- Беларуска-амерыканскае задзіночанне // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. – С. 350. — ISBN 5-85700-074-2.