Перайсці да зместу

Валерый Іосіфавіч Варанецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Іосіфавіч Варанецкі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў
11 кастрычніка 2016 — 21 сакавіка 2024
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 14 кастрычніка 1963(1963-10-14) (61 год)
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валерый Іосіфавіч Варанецкі (нар. 14 кастрычніка 1963(1963-10-14), Мінск) — беларускі дыпламат і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.

Нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 года ў Мінску.

Скончыў з адзнакай Беларускі політэхнічны інстытут (1985), аспірантуру гэтага інстытута (1990) і Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі (1995) па спецыялізацыі «Міжнародныя эканамічныя адносіны». Кандыдат эканамічных навук.

У 1985—1987 гадах — выкладчык Мінскага політэхнічнага каледжа.

У 1987—1993 гадах працаваў на выбарных пасадах у рэспубліканскіх маладзёжных арганізацыях. Адказваў за ідэалогію ў Цэнтральным камітэце ЛКСМБ[1].

У 1993—1995 гадах — слухач Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.

У 1995—1996 гадах — саветнік па пытаннях знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 1996—2000 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях.

У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2006 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы.

У 2006—2011 гадах — намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Са жніўня 2011 года па 13 кастрычніка 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і ў Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры АБСЕ, вызвалены ад пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду[2].

У 2016—2024 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў. З’яўляўся старшынёй Пастаяннай Камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. З 26 снежня 2016 года па 7 ліпеня 2020 года — намеснік старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[3].

У верасні 2020 года падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі 2020 года заявіў, што «людзі маюць права на мірны пратэст»[4]

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі